+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Уладзімір Някляеў ушанаваў памяць экс-прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гавела

Сёння ўдзень лідар грамадзкай кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў разам з актывістамі наведаў амбасаду Чэшскай Рэспублікі, дзе ўсклаў кветкі і запаліў жалобныя знічкі, шануючы памяць выдатнага сына чэшскага народа — экс-прэзідэнта Вацлава Гавела.

Вацлаў Гавел памёр 18 снежня бягучага года ў сваёй загараднай рэзідэнцыі пасля доўгай і працяглай хваробы. У свой час ён быў апошнім кіраўніком Чэхаславакіі (1989-1992) і першым прэзідэнтам Чэхіі (1993-2003). Гавел таксама вядомы як выдатны літаратар і дысідэнт за часы панавання камуністычнай партыі.

Так сама к амбасадзе Чэшскай Рэспублікі, што на Троіцкім прадмесці, прыходзілі вядомыя беларускія палітыкі і дзеячы культуры, каб ўшанаваць памяць Вацлава Гавела.

Мастак Алесь Марачкін і былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін

zapraudu.info

20 декабря 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Беларусь не только Минск»: форум регионального развития в Бобруйске