+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Уладзімір Някляеў: Я рады, што Андрэй Саннікаў будзе на волі

Лідар кампаніі «Гавары праўду» так адрэагаваў на словы Ірыны Халіп, што Андрэй Саннікаў яшчэ 20 лістапада напісаў прашэнне аб памілаванні:

— Я вельмі рады, што Андрэй будзе на волі, а не ў турме. Між іншым, гэта можа і не здарыцца, бо на прэсавай канферэнцыі ў снежні Лукашэнка паводзіў сябе так, нібы ніякага прашэння ад Саннікава не было. А неяк каментаваць гэтае рашэнне Андрэя я не лічу магчымым да той пары, пакуль сам не сустрэнуся з ім. Ён быў маім саюзнікам на выбарах і застаецца ім цяпер, таму я не хачу, каб мае словы сталі перашкодай для таго, каб Андрэй як мага хутчэй аказаўся на волі.

25 января 2012

Теги:

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Надо ли извиняться перед памятником? Андрей Дмитриев на ОНТ