+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Уладзімір Някляеў збіраў подпісы за аднаўленне дзіцячай пляцоўкі

Больш за тысячу подпісаў за аднаўленне дзіцячага гарадка ў мікрараёне Усход аднеслі ў Берасцейскі гарадскі выканаўчы камітэт. Акцыю правялі берасцейскія актывісты кампаніі “Гавары праўду” разам з былым кандыдатам у прэзідэнты Уладзімірам Някляевым.

8_niekСа словаў лідара кампаніі, змаганне за вырашэнне лакальных праблемаў з’яўляецца грунтам дзейнасці грамадска-палітычнай структуры.

Уладзімір Някляеў:

 Сацыяльныя акцыі, якімі мы займаемся ад самага пачатку і на якіх узрасла па сутнасці кампанія «Гавары праўду», і на якіх яна стаіць. Гэта не дазваляе нам апусціцца ніжэй у рэйтынгу палітычных арганізацый, і толькі таму, што нашыя актывісты не кідаюць работу з людзьмі, што яны займаюцца дзіцячымі пляцоўкамі, мастамі, дарогамі, школамі і г.д. Гэта вельмі важна, асабліва сёння, калі наш чалавек дзяржавай, сацыяльнай дзяржавай – як яна дэкларуецца, не абаронены.

Подпісы за аднаўленне дзіцячай пляцоўкі былі сабраныя намаганнямі жыхароў Берасця разам з актывістамі кампаніі “Гавары праўду”.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.

13 ноября 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі