+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Уладзімір Някляеў пра сімвалы

Беларусь гэта яе мова, яе гісторыя, яе сімвалы. І хоць вы застрэльцеся будзе так, бо не бывае інакш.

Сцяг — сімвал

Можна што заўгодна зрабіць са сцягам-палотнішчам. Спаліць, падраць, выцерці аб яго ногі. Але нельга нічога зрабіць са сцягам-сімвалам.

Гэтаксама што заўгодна можна зрабіць з чалавекам Каваленкам. Арыштываць, засудзіць, забіць. Але нічога нельга зрабіць з Каваленкам-сімвалам.

Каваленка-чалавек можа памерці. З дня на дзень. Каваленка-сімвал не памрэ ніколі. З веку ў век. І з веку ў век тыя, хто мае дачыненне да ягонага арышту і зняволення, калі яны давядуць яго да смерці, будуць называцца забойцамі. Генеральныя і негенеральныя пракуроры, вярхоўныя і невярхоўныя суддзі, таварышы ў цывільным і ў форме, у парламенце і ўрадзе, усе, хто ва ўладзе.

Лукашэнку да такога звання не звыкаць. Але нават для яго тут большая, чым была ў іншых выпадках, небяспека. Бо адно — канкурэнты ў палітыцы. У барацьбе за ўладу. Зусім іншае сімвалы.

Сімвалы немагчыма перамагчы. Адолець. Знішчыць. Сімвалы — вечнае. Як сімвал славы, якім стаў Каваленка, гэтак і сімвал ганьбы, якім стануць ягоныя каты.

Крыніца: Беларускі партызан

14 марта 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі