+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Ураўняць заробак чыноўнікаў і народа

Сябры кампаніі “Гавары праўду!” праводзяць на Брэстчыне збор подпісаў пад калектыўным зваротам да дэпутатаў Нацыянальнага схода Беларусі.

Мэта акцыі – каб быў распрацаваны законапраект “Аб публічным дэклараванні даходаў дзяржаўных служачых, дэпутатаў ды іх сем’яў”, а таксама аб унясенні дапаўненняў і зменаў у Закон “Аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці”. Па словах актывіста кампаніі Валянціна Лазарэнкава, людзі падтрымліваюць гэтую ініцыятыву:

– Сёння 70% маёмасці – гэта ўласнасць дзяржавы, тады народа. Калі гэта народная маёмасць, то народ і павінен выказацца – прадаць або не прадаць. Чаму тады чыноўнік павінен распаражацца і як ён будзе распаражацца гэтымі продажамі, якую частка акцый ён сабе прапіша, што і якім чынам адыдзе дырэктарам разнага кшталта? Дык тады спешна прымайце закон аб тым, колькі атрымлівае чыноўнік, за які кошт сябе ўтрымлівае.

– Калі народ атрымлівае максімальны заробак у 300 даляраў, то трэба каб чыноўнік атрымліваў максімальны заробак у 400, – кажа Валянцін Лазарэнкаў.

Сяргей Белагорцаў, zapraudu.info

13 сентября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам