+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

УШАНАВАЛІ ПАМЯЦЬ АХВЯРАЎ ГЕНАЦЫДУ. Нацызм для камуністаў быў «дружалюбнай ідэялогіяй»

У той час, калі афіцыйныя ўлады праводзяць пафасныя мерапрыемствы з парадам, выпіўкай і шашлыкамі, актывісты кампаніі «Гавары праўду» сёння наведалі месцы, якія маюць трагічную гісторыю, усклалі кветкі да мемарыялаў і помнікаў, што нагадваюць пра жудасныя часы генацыду і масавага тэрору гітлераўцаў.

Гэта мемарыял «Яма» (на вуліцы Мельнікайтэ), помнік ахвярам нацызму (скрыжаванне вуліцаў Ракаўская–Танка–Сухая), магілы вязняў мінскага гета (на скрыжаванні Калектарнай і Сухой).

«Пабываўшы там, вельмі складана думаць пра забаўляльныя мерапрыемствы, якія зладзілі ў Мінску гарадскія ўлады. Сэрца замірае, калі вывучаеш гісторыю мінскага гета і думаеш пра тыя дзясяткі тысяч людзей, якіх бязлітасна знішчалі толькі за тое, што яны належаць да габрэйскай нацыі.

У такія дні як сёння, калі адзначаюць дзень вызвалення Мінска, не трэба забывацца і пра віну савецкай улады ў смерці тысяч габрэяў. Бо перад вайной бальшавікі казалі што нацыянал-сацыялізм – гэта дружалюбная ідэалогія і баяцца ня трэба, таму большасць прадстаўнікоў габрэйскай нацыі засталіся ў Мінску, і зразумелі, што гэта за “дружалюбная” ідэалогія, толькі пасля пачатку масавых забойстваў. І нават святкуючы, мы павінны памятаць пра тых, хто не дажыў да часу вызвалення ад нацызму», – пракаментаваў сённяшняе мерапрыемства каардынатар кампаніі «Гавары праўду» ў Мінску Юрый САЛОДКІ.

zapraudu.info

 

3 июля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Надо ли извиняться перед памятником? Андрей Дмитриев на ОНТ