Ушанаванне памяці ахвяр теракту ў сталіцы Францыі
Да амбасады Францыі, што месціцца на Плошчы Свабоды ў Мінску, беларусы нясуць кветкі.
Ушанаваць памяць журналістаў Charlie Hebdo і паліцэйскіх, якія былі забітыя падчас нападу на рэдакцыю, прыйшлі Андрэй Дзмітрыеў і Сяргей Вазняк з грамадзянcкай кампаніі «Гавары праўду».
У кнізе спачуванняў сп. Дзмітрыеў напісаў:
«Нашыя глыбокія спачуванні родным загінулых. Атака фанатыкаў-ісламістаў на супрацоўнікаў часопіса — гэта замах на еўрапейскія каштоўнасці. Францыя заўсёды была настойлівым правадыром ідэі свабоды, еднасці і гуманізму. Менавіта гэтыя каштоўнасці даюць сілы Еўропе супрацьстаяць усялякім формам нецярлівасці. Vive la France! Жыве Беларусь!»
zapraudu.info
8 января 2015
Коментарии
Добавить комментарий
Вы должны быть авторизованы для комментирования.