+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Усё больш берасцейцаў шукаюць працу

Жыхары Брэста выстройваюцца ў чэргі каля гарадскога цэнтра занятасці. Толькі за студзень ва ўстанову ў пошуках працы звярнулася больш за паўтысячы чалавек, большасць з іх атрымала статус беспрацоўных. Гэта на 30 працэнтаў больш, чым у мінулым годзе. На думку актывіста грамадзянскай кампаніі ’’Гавары Праўду!’’ Валянціна Лазарэнкава, на такі ўзрост адначасова паўплывала некалькі фактараў:

— Ёсць пытанне, звязанае з працаўладкаваннем сёння людзей, якія прыехалі з Расеі. А таксама тых, што выйшлі з шэрых ценяў. Гэта выклікана падрыхтоўкай закона аб дармаедстве. Мае месца тут таксама шэраг іншых момантаў. Усё гэта сведчыць пра тое, што людзі на сённяшні дзень заклапочаны заробкам. Дзе і як можна легалізавацца не ў шкоду сабе. Канешне, найперш пайсці ў цэнтр занятасці насельніцтва і зарэгістравацца.

Афіцыйна кожны дзень у цэнтры занятасці на ўлік як беспрацоўныя становяцца каля трыццаці чалавек. Штодзённа прыкладна каля сотні проста падыходзіць да стэнду з вакансіямі. Частка з іх шукае працу самастойна, без дапамогі цэнтра занятасці, а частка – прымае прапановы нелегальнай працы.

«Беларускае Радыё Рацыя»

6 марта 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі