+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Ужо заўтра. Грамадскія слуханні: Дэкрэт № 3 павінны быць адменены!

Набліжаецца апошні дзень выплаты «падатку на дармаедства» – 20 лютага. У плацельшчыкі збору ўлады запісалі ажно 440 тыс. асобаў, сярод якіх – працоўныя мігранты, студэнты і нават людзі з інваліднасцю.

7 лютага «Гавары праўду» правядзе адмысловы сход у гатэлі «Манастырскі» у сталіцы. На яго запрошаныя тыя, хто атрымаў «лісты шчасця», але не лічаць сябе сацыяльнымі ўтрыманцамі. Арганізатары кажуць, што ім важна паказаць, што такіх – не адзінкі. 

А 5-га лютага актывісты кампаніі правялі ў цэнтры Менску збор подпісаў за адмену Дэкрэта.

Вось што кажа лідар кампаніі Андрэй Дзмітрыеў:

— Сваім выказваннем падчас «Вялікай размовы» Лукашэнка даў зразумець, што скасоўваць уласны дэкрэт – прынамсі сёлета – намеру не мае. Гэта яшчэ больш абурыла людзей. Бо такія рэчы, такія няправільныя рашэнні павінныя адмяняцца адразу ж. І зразумела, што сёння гэта не патрэбна нікому. Гэта не патрэбна ні дзяржаве, бо яна пераплачвае за збор гэтых грошаў, ужо відавочна, і гэта не патрэбна і людзям. 7 лютага мы пачуем вельмі шмат пранізлівых гісторыяў не пра тое, як людзі не хочуць плаціць, а пра тое, што ім няма за што жыць.

Белсат

6 февраля 2017

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета