Вайскоўцаў просяць не страляць (Фота)
Каля КПП 11-й механізаванай брыгады ў Слоніме актывісты кампаніі “Гавары праўду!”правялі акцыю сярод вайскоўцаў. Яны раздавалі лістоўкі, у якіх паведамлялася аб тым, як Лукашэнка прапанаваў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) выкарыстоўваць войскі АДКБ для задушэння рэвалюцый унутры краін – Кыргыстану, Таджыкістану, Расіі, Казахстану, Узбекістану, Арменіі, а таксама Беларусі.
“У Беларусь могуць прыйці вайскоўцы з гэтых краін, каб задушыць беларусаў”, – паведамляецца ў лістоўках. У лістоўках таксама змешчаны зварот да беларускіх салдат і афіцэраў, каб яны былі пільнымі, ніколі не стралялі ў свой народ, абаранялі гонар і Айчыну.
Другі бок лістоўкі быў стылізаваны пад камандзіровачные пасведчанне – з загадам адвезці спадара Бакіева на радзіму.
Ігар ЖУК, zapraudu.info
8 сентября 2011
Теги: Говори правду
Коментарии
Добавить комментарий
Вы должны быть авторизованы для комментирования.