+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Валеры Кавалеўскі. Чаму Алена Купчына не стала генеральным сакратаром АБСЭ?

АБСЕ узначаліць прадстаўнік Швейцарыі Томас Грэмінгер.

Кандыдат ад Беларусі амбасадар Алена Купчына не здолела дамагчыся кансэнсуснай падтрымкі ўдзельнікаў АБСЕ. Пры ацэнцы перспектыў яе кандыдатуры адзначаюць адмоўную ролю рэпрэсій напярэдадні ў Дзень волі, нібыта гэта знізіла шанцы Купчыной на абранне. Аднак рэальнасць такая, што, нават нягледзячы на сапраўды выдатныя прафесійныя якасці Купчыной і спрыяльную кан’юнктуру, фактар міжнароднай рэпутацыі Беларусі пад шматгадовым кіраваннем Лукашэнкі стаў вызначальным для яе кандыдатуры.

Невыпадкова, што прадстаўнікоў Беларусі не сустрэць на высокіх пастах у міжнародных арганізацыях, не гаворачы ўжо пра пасады кіраўнікоў. Ды й увогле мала беларусаў працуе ў міжнародных арганізацыях. У дадатак да насцярожанага ўспрыняцця ў свеце Беларусі як блізкага саюзніка Расеі, беларуская дыпламатыя не прыкладае сістэмных намаганняў па прасоўваніі сваіх спецыялістаў на прафесійныя пасады ў міжнародных арганізацыях.

Валеры Кавалеўскі

12 июля 2017

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Беларусь не только Минск»: форум регионального развития в Бобруйске