+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Валерый Сляпухін: спальныя раёны Гомеля – не для жыцця

Гомельская філія «Гавары праўду» збіраецца вырашаць праблему няўладкаванасці спальных раёнаў з дапамогай жыхароў.

Актывісты плануюць мабілізаваць грамадзянаў для паляпшэння ўмоваў жыцця. Прадстаўнік грамадзянскай ініцыятывы Валерый Сляпухін мяркуе, што няразвітая сацыяльная інфраструктура ў новых мікрараёнах абласнога цэнтра – гэта вынік памылак планавання адказных дзяржаўных органаў.

Валерый Сляпухін:

Ёсць стандарты, паводле якіх адзін дзіцячы садок мусіць быць на пяць тысячаў жыхароў. Адна школа – на дзесяць тысячаў жыхароў. Адна паліклініка – таксама на дзесяць тысячаў. У Клёнках набудавалі жылога масіва, разлічанага прыблізна на 20 тысячаў чалавек, але не паклапаціліся пра сацыяльную інфраструктуру. Напрыклад, каб маладым бацькам адвезці дзіця ў садок, ім трэба прачынацца а 5-й раніцы, паехаць невядома ў якую далечыню. 

На першым этапе актывісты “Гавары праўду” плануюць збіраць подпісы сярод насельніцтва новага мікрараёна Гомеля Клёнкаўскі. У гэтым жылым масіве не выконваюцца нарматывы забеспячэння жыхароў дзіцячымі садкамі, аб’ектамі адпачынку і медычнымі установамі.

Крыніца: Радыё Рацыя

15 марта 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі