+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Валянцін Лазарэнкаў: Балатавацца я не перадумаў

Найбольш актыўныя выбаршчыкі Бярозаўшчыны былі непрыемна здзіўлены, што іх выбарчая акруга перад сёлетнімі парламенцкімі выбарамі знікла. Частка аднесена да Пружанскай, частка — да Івацэвіцкай выбарчай акругі.

Але гэта не паўздзейнічала на жаданне магчымага кандыдата ад «Гавары праўду» Валянціна Лазарэнкава балатавацца ў адной з акругаў:

— Балатавацца я не перадумаў, па той простай прычыне, што тое, што сёння адбываецца ў судах, у пракуратуры, чыноўніка любога ўзроўню, проста немагчыма пераносіць. Па-першае, калі я не пайду, каб змяніць тое дрэннае, што я бачу, то я сам сябе паважаць не буду. Па-другое, я партыец, у нас, у партыйцаў, выбары заўсёды экзамен.

Па словах Лазарэнкава, незадоўга перад падзелам на акругі старшыня Белаазёрскага гарвыканкама пацікавіўся ў яго, ці не збіраецца ён балатавацца па Бярозаўскай выбарчай акрузе. На што актывіст адказаў станоўча.

Крыніца: Радыё Рацыя

27 июня 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета