+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Валянціну Дзмітрыевічу Лазарэнкаву– 60 год!

Дабразычлівы, таленавіты, разумны, бескарыслівы, справядлівы, чулы — менавіта так гавораць аб Валянціну Дзмітрыевічу яго сябры і знаёмыя.

lazarenkov

Нарадзіўся ў 1954 годзе ў г. Бярозе . У бацькоў-медыкаў вучыўся чуласці да людзей і працавітасці. Пасля школы працаваў аўтаслесарам. Скончыў школу шафёраў ў г. Івацэвічы. Затым служыў тэрміновую службу ў войску.

Скончыў Брэсцкі дзяржаўны універсітэт ім. А.С. Пушкіна. Пасля атрымання дыплома застаўся выкладаць на псіхолага-педагагічным факультэце.

З 1981 па 1983 гады ў якасці афіцэра ўдзельнічаў у падрыхтоўцы старту з касмадрома «Байканур» касмічнага чоўна «Буран».

Потым — аспірантура ў г. Мінску, дзе даследаваў праблемы сям’і і сямейнага выхавання. Выкладанне і даследчую дзейнасць актыўна спалучаў з працай у будатрадаўскім руху, арганізацыяй аздараўлення і выхавання дзяцей і моладзі ў загарадных летніках.

У 2001 годзе прайшоў стажыроўку па вывучэнні дзейнасці недзяржаўных грамадскіх арганізацый і судоў па правах дзіцяці ў г.Чыкага (ЗША)

У 2008 годзе прайшоў стажыроўку ў Акадэміі сацыяльных і працоўных адносін (Масква). У 2009-2011 гадах навучаўся ў польска-нямецкай лінгвістычнай школе ў Ольштыне (Польшча).

Сябра Цэнтральнага Камітэта БСДП, намеснік старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП, кіраўнік Брэсцкай абласной рэгіянальнай арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларускага і першаснай арганізацыі СПБ УА «БрДУ імя А.С.Пушкіна», актывіст кампаніі “Гавары праўду!”.

За дзейнасць па абароне правоў чалавека ў 2005 г. узнагароджаны дыпломам Міжнароднай Хельсінкскай федэрацыі. Неаднаразова пераследаваўся з боку улады. Пасля адміністратыўнага арышту пад час прэзідэнскіх выбараў 2006 года быў зволены з пасады выкладчыка Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Жонка — настаўнік пачатковых класаў. Выхаваў дачку і сына.

Моцнага здароўя табе, Валянцін Дзмітрыевіч! Будзь каханы і шчаслівы!

Поспехаў і пленнай працы на карысць Бацькаўшчыны.

Твае сябры

2 января 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета