+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Валянцін Лазарэнкаў: Нехта ўмешваецца ў мае асабістае жыццё

У Белаазёрску, дзе на мінулых парламенцкіх выбарах балатаваўся актывіст кампаніі “Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў, ля крамаў былі развешаныя ўлёткі, кампраметуючыя актывіста.

kkkk33333-800x400

Мужу адной з актывістак, быў званок нібы ад жонкі Лазарэнкава, каб разабраўся са сваёй жонкай.

Лазарэнкаў лічыць, што такім чынам зачышчаюць поле перад выбарамі не толькі ад незалежных журналістаў, але і ад актыўных грамадзян, каб застрашыць і прымусіць маўчаць пры цяперашняй вялікай незадаволенасці людзей:

— Нехта ўмешваецца ў мае асабістае жыццё, сямейныя адносіны. Апошнім варыянтам застаюцца дзеткі.

Яшчэ дзесяць гадоў таму былі лістоўкі, з’яўляліся гэтыя ж самыя фотаздымкі брудныя. Валянцін Лазарэнкаў звярнуўся ў міліцыю. Але лічыць, што арганізатар шэльмавання знойдзены не будзе.

«Беларускае Радыё Рацыя»  

12 марта 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі