+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

«ВАЖНА, КАБ ПАЛІТВЯЗНІ НЕ АДЧУВАЛІ СЯБЕ ПАКІНУТЫМІ». «Гавары праўду» з Бабруйска далучылася да акцыі «Тыдзень салідарнасці»

Учора актывісты кампаніі «Гавары праўду» з Бабруйска напісалі і даслалі лісты падтрымкі беларускім палітвязням Мікалаю Статкевічу і Алесю Беляцкаму.

«Мы ў сваіх лістах выказалі сваю падтрымку і салідарнасць з гэтымі мужнымі людзьмі. Такім чынам мы далучыліся да інфармацыйнай кампаніі “Тыдзень салідарнасці з палітвязнямі”, – кажа бабруйская актывістка “Гавары праўду” Анастасія Медзвядзёва. – Удзел у напісанні лістоў узялі пераважна маладыя актывісты кампаніі “Гавары праўду” з нашага горада.

На наш погляд, вельмі важна, каб палітзняволеныя не адчувалі сябе пакінутымі. Таму маладыя актывісты “Гавары праўду” з Бабруйска будуць і ў далейшым пісаць лісты ўсім беларускім палітвязням, каб падтрымаць іх хоць нейкім чынам».

Ірына БЯГАНКІНА

zapraudu.info

 

28 июня 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам