+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Вечар памяцi Генадзя Бураўкіна

У першы тыдзень верасня  культурніцкая пляцоўка «Беларуская Прастора» разам з грамадзянскай кампанiяй «Гавары праўду» будзе ладзіць імпрэзу з нагоды дня нараджэння Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна.

На жаль, гэтым разам ужо без выбітнага майстра слова…

Свой удзел у вечарыне пацвердзілі Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Зміцер Вайцюшкевіч, Валярына Кустава ды іншыя людзі, якім дарагая памяць пра нашага класіка.

Бураўкін

“Беларуская Прастора” запрашае вас далучыццца і паўдзельнічаць: паслухаць, падзяліцца сваімі ўспамінамі, думкамі – адзначыць дзень нараджэння Паэта і Грамадзяніна.

Будзем вельмі ўдзячныя, калі вы дашлеце нам свае развагі ў электронным выглядзе – скарыстаем у мультымедыйнай платформе. кантакт для сувязі Таццяна Караткевіч — t.karatkevich@zapraudu.info, мабільны +375298589121

www.zapraudu.info

11 августа 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам