+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

«ВЕЛЬМІ ДОБРА, ШТО ІСНУЕ ГЭТЫ РЭСУРС». У Полацку прэзентавалі інтэрнэт-бібліятэку

У Цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур г. Полацка ўчора адбылася прэзентацыя Беларускай інтэрнет-бібліятэкі Kamunikat.org. Гэты праект, які распрацавалі беларусы Польшчы, даступны для беларускамоўных чытачоў усяго свету.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Ініцыятарам стварэння інтэрнет-бібліятэкі з’яўляецца Яраслаў Іванюк – беларускі культурны дзеяч, журналіст з Беластоку. Ён працаваў на радыё «Палонія», «Беласток», і аднойчы вырашыў зрабіць інтэрнэт-архіў матэрыялаў беларускай рэдакцыі Польскага радыё. Так пачалася праца над праектам Kamunikat.org. Яраслаў адмініструе сайт Беларускай інтэрнет-бібліятэкі. Гэты вэб-рэсурс змяшчае сучасныя кнігі і прэсу, архіўныя нумары беларускай прэсы, аудыё- і відэафайлы  ды тэлеперадачы. Сотні аўтараў з Беларусі і з-за мяжы рязмяшчаюць тут свае творы, каб знаходзіць усё большую колькасць сваіх чытачоў.

Полацкія і наваполацкія актывісты «Гавары праўду» заўсёды ўдзельнічаюць у культурных мерапрыемствах свойго краю і падтрымліваюць таленавітых людзей, якія складаюць культурную гісторыю нашай краіны. «Вельмі добра, что існуе гэты рэсурс, таму што ёсць магчымасць даведацца аб цудоўных творах і падзеях, а таксама пра таленавітых сучасных беларускіх пісьменнікаў, не толькі у сваім рэгіёне, але і па-за ім. Такія мерапрыемсты аб’ядноўваюць людзей, якія неабыякава ставяцца да гісторыі і культуры сваёй краіны. Прыемна, что нашы суайчыннікі, якія жывуць у Польшчы, маюць імпэт на стварэнне такога праекту і яго развіццё», – адзначае Яўген Вільскі.

Гасцямі сустрэчы былі гісторык Алесь Краўцэвіч і вядомы бард Алесь Камоцкі. Гістарычная тэматыка вельмі запатрабаваная сёння, таму інтэрнэт-бібліятэка супрацоўнічае з Беларускім гістарычным таварыствам. «Людзі жадаюць ведаць сваю гісторыю, бо немагчыма чалавеку існаваць без яе», – каментуе Алесь Краўцэвіч прэзентацыю своёй кнігі пра гісторыю Вялікага Княства Літоўскага, якая нядаўна выйшла ў свет. Гэтая кніга разлічаная на студэнтаў універсітэтаў і на ўсіх аматараў гісторыі.

Парадаваў удзельнікаў мерапрыемства невялікі канцерт Алеся Камоцкага і фільм Андрэя Лянкевіча пра беларусаў Польшчы.

Партал набірае сваіх карыстальныкаў, пра што сведчыць і статыстыка наведванняў, і з’яўленне новых аўтараў. Прэзентацыі інтэрнэт-бібліятэкі ў гарадах Беларусі дапамогуць сайту пашырыць кола чытачоў-карыстальнікаў партала.

Наталля ВАЛЯЕВА

zapraudu.infо

 

26 июня 2013

Теги:

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі