+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Віцебск: Сяргей Парсюкевіч падаў дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы

Шляхам збору подпісаў вылучаецца ў Віцебску актывіст кампаніі «Гавары праўду» Сяргей Парсюкевіч.

У ягонай ініцыятыўнай групе – 76 чалавек. Значная частка зь іх выказала гатоўнасьць далучыцца да выбарчай кампаніі, пазнаёміўшыся з Сяргеем Парсюкевічам праз сацыяльныя сеткі, дзе ён разьмяшчаў свае допісы:

» Былі публікацыі пра тое, што ў нас адбываецца ў Беларусі. Зрабілі фотаздымак, каб выкарыстаць яго падчас збору подпісаў. Добра атрымалася, таму разьмясьціў яе на сваіх старонках у «Фэйсбуку», у «Аднакласніках». Нават не чакаў, што гэта выкліча такую дыскусію пра выбары – ці ўдзельнічаць у іх, ці за байкот… Было каля 80-90 допісаў! Увага да гэтай тэмы вялікая, зьяўляюцца новыя людзі… І вось з дапмогай інтэрнэту ў маю ініцыятыўную групу дабавілася каля дзесятка чалавек».

Сяргей Парсюкевіч перадаў дзяжурнаму сябру Віцебскай Кастрычніцкай акруговай камісіі № 20 Уладзімеру Арэхву «Грамадзянскую дамову», якую распаўсюджвае кампанія «Гавары праўду», каб дапамагчы землякам вырашаць мясцовыя праблемы.

Ён апавёў, што, апрача яго, у Кастрычніцкую акруговую камісію ўжо таксама ўжо падаў дакумэнты Ўладзімер Правальскі, былы ўдзельнік мінулай прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі, а таксама Аляксей Гаўруцікаў. Ён – ініцыятар вылучэньня на кандыдата ў дэпутаты парлямэнту палітвязьня Мікалая Статкевіча.

Крыніца: Радыё Свабода

16 июля 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета