+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Віцебск задае пытаньні Лукашэнку

Напярэдадні 19 сьнежны ў Віцебску зьявіліся ўлёткі з пытаньнямі да кіраўніка дзяржавы — наколькі ён выканаў свае перадвыбарчыя абяцаньні.

Актывіст кампаніі «Гавары праўду» Сяргей Парсюкевіч паведаміў, што такіх улётак у Віцебску вывешана 400 штук.

Зьмешчаныя на ўлётках пытаньні зьбіраліся праз сайт кампаніі, сярод іх былі, напрыклад, такія:

«Дзе мой заробак у 500 даляраў?»

«Хто насамрэч узарваў мэтро?»

«Колькі можна фінансаваць БРСМ з нашай кішэні?»

«Чаму нас прымушаюць падпісвацца на дзяржаўныя выданьні?»

Але ня толькі ўлёткі ад імя кампаніі «Гавары праўду» можна ўбачыць у Віцебску. Невядомыя дасьціпнікі, нязгодныя зь цяперашняй палітыкай беларускага кіраўніцтва, разьмясьцілі на аўтобусных прыпынках і каля пад’ездаў улёткі з карыкатурамі і сатырычнымі вершамі.

​​
Радыё Свабода

19 декабря 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі