Вінаградаў: Менск-Акрэсьціна-Менск-Беразіно (фота)
Актывіста моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду» Паўла Вінаградава прэвэнтыўна затрымліваюць перад кожнай больш-менш важнай падзеяй у Менску.
Зь 2011 году ён правёў на Акрэсьціна больш за 200 сутак.
12 сьнежня жонка Паўла Сьвятлана адвезла яго ў роднае Беразіно. Там Павал зьбіраецца застацца ў бацькавай хаце да 25 кастрычніка. Увесь гэты час ён будзе знаходзіцца пад наглядам Бярэзінскай міліцыі.
Павал Вінаградаў быў асуджаны па справе аб масавых непарадках у Менску 19 сьнежня 2010 году да чатырох гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. У 2011 годзе быў вызвалены пасьля ўказу Аляксандра Лукашэнкі. З таго часу знаходзіцца пад прэвэнтыўным наглядам.
Павал Вінаградаў — аўтар незвычайных вулічных акцыяў, за якія, відавочна, яго і неўзьлюбіла міліцыя. Пэрформанс з унітазам, на якім напісана «Галасуй датэрмінова» перад парлямэнцкімі выбарамі 2012 году.
Будынак суду Маскоўскага раёна Паўлу знаёмы ня горш за ягоную кватэру. За апошнія гады ён атрымаў амаль два дзясяткі прысудаў.
Выхад з турмы на Акрэсьціна пасьля чарговых «сутак»
Нягледзячы на частыя арышты, каля турмы Паўла сустракаюць шмат людзей. Травень 2013 году
Павал дома
Хатняя вопратка, цыгарэты, гігіенічныя прылады, сок, сшыткі і фантастычны раман Дэна Сіманса – набор рэчаў, дазволеных у турме на Акрэсьціна. Павал трымае іх сабранымі ў торбе.
Міліцыя прыехала прэвэнтыўна затрымліваць Паўла, які сам чакае міліцыянтаў каля пад’езда з ужо спакаванай торбай. Пасьля ў пратаколе напішуць, што ён брыдкасловіў у прысутнасьці дзяцей і піў піва «Баброў».
Жонка Сьвятлана
Жонка Сьвятлана чакае Паўла каля турмы на Акрэсьціна. Кастрычнік 2014 году.
Каб перашкодзіць паплечнікам і родным сустрэць Паўла каля турмы, міліцыянты вывезьлі яго ў іншае месца гораду – на праспэкт Дзяржынскага. Сьвятлана Вінаградава вітае мужа. Кастрычнік 2014 году.
З-за пастаянных арыштаў Паўла, нават супольны вечар за хатнімі клопатамі робіцца незвычайным
Кожны чацьвер Павал мусіў адзначацца ў аддзеле міліцыі Маскоўскага раёна. З сабой браў торбу з наборам для Акрэсьціна. Такія «адзначэньні» ня раз сканчаліся затрыманьнем.
Добрая навіна – гэтым разам не пасадзілі, патрымалі да вечара і адпусьцілі.
Сямейная нарада з жонкай пра пераезд у Беразіно. З-за апошніх пратаколаў «за п’янку» Паўлу пагражала ЛТП. Зьехаць на радзіму да бацькі супрацоўнікі Маскоўскага РУУС прапанавалі Паўлу на пачатку лістапада.
Сьвятлана вязе Паўла ў Беразіно. 12 сьнежня 2014 году.
Да 25 кастрычніка Павал будзе штотыдзень адзначацца ў Бярэзінскай міліцыі. 12 сьнежня 2014 году
Кампутар пераехаў у Беразіно разам з Паўлам. 12 сьнежня 2014 году.
Сьвятлана цяпер зможа бачыць мужа толькі па выходных. 12 сьнежня 2014 году.
Павал у мясцовай краме ў Беразіне. 12 сьнежня 2014 году.
Сьвятлана вяртаецца ў Менск, дзе яе чакае праца. Павал застанецца ў Беразіне. 12 сьнежня 2014 году
16 декабря 2014
Коментарии
Добавить комментарий
Вы должны быть авторизованы для комментирования.