+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

ВІНАГРАДАЎ ЗНАЙШОЎСЯ Ў МАСКОЎСКІМ РУУС. «Як міліцыянты думаюць, мне часам незразумела»

З лідарам «Зьмены» кампаніі «Гавары праўду!» амаль шэсьць гадзінаў праводзілі «прафілактычную размову».

Падпалкоўнік Алег Бягуноў і яго падначалены Аляксандр Казакевіч з Маскоўскага РУУС перахапілі актывіста ля пад’езда яго дома а палову на 10 раніцы. Забралі тэлефон і прапанавалі праехаць з імі ў пастарунак на «прафілактычную размову».

«У РУУС я быў папярэджаны “аб недапушчальнасьці зьдзяйсьненьня злачынстваў і правапарушэнняў” — я ўжо нават не памятаю, колькі разоў я там у іх распісваўся! І пратусаваўся я там да 15.35. З чым гэта зьвязана — не зразумела. Магчыма, баяліся, што я нешта зраблю ў судзе ў Някляева», — сказаў Павел Вінаградаў у інтэрв’ю «Еўрарадыё».

«Ці, магчыма, гэта зьвязана з прыездам патрыярхаў. Можа, я ім хацеў сьвята сапсаваць, ня ведаю. Цяжка меркаваць, бо як міліцыянты думаюць, мне часам незразумела», — дадаў ён у каментары радыё «Свабода».

Самае крыўднае, кажа Вінаградаў, што большую частку дня ён банальна згубіў – глядзеў у столь кабінета № 418 Маскоўскага РУУС, дзе сядзіць «яго» інспектар. Увесь час пасьля падпісаньня папер з папярэджаньнем з ім ніхто не гаварыў, нічога не даводзіў і не вызнаваў.

Цікава, што актывісты кампаніі «Гавары праўду!» езьдзілі ў Маскоўскі РУУС у пошуках Паўла, але там ім паведамілі, што Вінаградава ў іх будынку няма.

Зьміцер ЛУКАШУК,

Алесь ДАШЧЫНСКІ

 

25 июля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам