+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Віншаванні Ігару Маслоўскаму!

Сардэчна віншуем з Днём народзінаў берасцейскага актывіста кампаніі «Гавары праўду» Ігара Маслоўскага. Сёння ён зрабіў 42-гі крок свайго жыцця.

Берасцейская каманда кампаніі «Гавары праўду» жадае спадару Ігару, каб крокі па жыцці сталі яшчэ больш упэўненыя, накіраваныя ў светлую будучыню, з добрым настроем і светлымі думкамі. Да таго ж жадаем круглы год сонейка і сяброўскага надвор’я. Надво’ер каб было пераменным, але пераважна без асадкаў.

Дзякуем спадару Ігару за тое, што ён сябра нашай каманды, і спадзяемся, што і надалей нас чакае плённая сумесная праца!

Дзякуем спадару Ігару за тое, што ён заўсёды дапамагае людзям і нічога ад іх не патрабуе ў замен!

Дзякуем спадару Ігару за тое, што ён разам з намі будуе новую краіну!

З Днём нараджэння, Ігар Маслоўскі!

З любоўю, берасцейскія сябры грамадскай ініцыятывы кампаніі «Гавары праўду».

zapraudu.info

11 апреля 2012

Теги:

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Обсуждаем послание Президента. Андрей Дмитриев на ОНТ

Подписаться на рассылку