+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Віншаванні палітвязням з Днём Волі даслалі з Бялыніцкага раёна

Бялыніцкія актывісты “Гавары праўду” 20 сакавіка даслалі віншаванні беларускім палітвязням з Днём Волі 25 сакавіка.

— Мы напісалі і даслалі больш за два дзесяткі такіх віншавальных паштовак усім беларускім палітвязням, — кажа кіраўнік офіса “Грамадзянскай дамовы “ у Бялынічах Мікалай Мяцеліца. – Выказваць падтрымку палітвязням патрэбна пастаянна, асабліва напярэдадні такіх вось святочных знамянальных датаў. Прыгожыя віншавальныя паштоўкі нам дапамаглі зрабіць супрацоўнікі цэнтральнага офіса “Гавары праўду”.

Да Дня Волі 25 сакавіка бялыніцкія актывісты “Гавары праўду” і офіса “Грамадзянскай дамовы” плануюць зладзіць некалькі цікавых мерапрыемстваў. Яны заклікаюць усіх бялынічан, якія ганарацца сваёй краінай і шануюць яе гісторыю, шырока адзначыць свята 25 сакавіка.

Ірына Беганкіна, zapraudu.info

20 марта 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета