+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Віншаванні з Днём нараджэння даслалі Мікалаю Статкевічу з Бялыніцкага раёна

 

12 жніўня свой чарговы Дзень нараджэння адзначыць за кратамі магілёўскай турмы № 4 беларускі палітвязень, былы кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мікалай Статкевіч.

7 жніўня свае віншаванні Мікалаю Статкевічу з Днём нараджэння і ліст са словамі падтрымкі даслалі бялыніцкія актывісты “Гавары праўду”. Актывісты пісалі пра тое, што ўся наша краіна ведае асабістую мужнасць і пасіянарнасць Мікалая Статкевіча, жадалі яму здароўя і вытрымкі, а таксама выказвалі свае спадзяванні на яго хуткае вызваленне.

Мікалай Статкевіч нарадзіўся 12 жніўня 1956 года ў вёсцы Лядна Слуцкага раёна ў сям’і настаўнікаў.

Іван Барысаў

7 августа 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі