+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Віншуем Таццяну Касатую!

Актывістка кампаніі «Гавары праўду» атрымала дыплом другой ступені прэміі імя  Юзафа Ядкоўскага.

Гэтая ўзнагарода ўручаецца навукоўцам-гісторыкам і грамадскім дзеячам, што займаюцца асветніцкай дзейнасцю, звязанай з папулярызацыяй мінулага Гародні.

Юзаф Ядкоўскі — гісторык і археолаг, які працаваў у Гародні ў міжваенны час. Ён напісаў кнігу пра горад, яго архітэктуру, праводзіў раскопкі на дзядзінцы Старога замка і заснаваў музейны збор, які сёння размяшчаецца ў двух былых каралеўскіх замках.

Лаўрэат прэміі Таццяна Касатая была адлічаная з аспірантуры Гарадзенскага ўніверсітэта за ўдзел у палітычным жыцці краіны і барацьбу з гарадзенскімі ўладамі, што руйнуюць памяць пра мінулае Гародні. Як сапраўдны навуковец і сапраўдны гарадзенец, які не можа заставацца абыякавым да вынішчэнне гісторыі горада, яна не спыніла сваю асветніцкую дзейнасць, і атрыманая ўзнагарода ёсць сведчаннем яе непахіснай пазіцыі.

Віншуем Таццяну з узнагародай і жадаем, каб яна — науковец і асветнік — працавала яшчэ больш плённа. І няхай нематэрыяльнай узнагародай ёй будуць шчырыя словы падзякі гарадзенцаў і ўсіх беларусаў, якія дбаюць пра лёс нашай Бацькаўшчыны.

Актывісты кампаніі «Гавары праўду»

5 ноября 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета