+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Владимир Некляев: Нам кидают подачки и шантажируют ими

Беларусь опять не получит транш кредита от Антикризисного фонда ЕврАзэс в размере 440 млн.долл. США. Почему выделение средств так необходимых белорусской экономике в очередной раз отложено? Возможно, предоставление кредита стало средством политического давления на официальный Минск?

Прокомментировать ситуацию пресс-служба «Говори правду» попросила лидера кампании Владимира Некляева.

— Кажуць, што Беларусь на ўтрыманні ў Расіі. Гэта не праўда. Праўда ў іншым. На ўтрыманні ў Расіі Лукашэнка. Для Расеі гэта значна танней, прасцей і больш зразумела, чым будаваць з намі роўныя адказныя партнёрскія адносіны, мець адкрытыя рынкавыя сувязі.

Беларусь недаатрымлівае ад стасункаў з Расеяй, а Лукашэнка гатовы згаджацца на малое абы захаваць уладу. У выніку нам кідаюць падачкі і шантажуюць імі. І з кожным годам, за ўсё меншы і меншы кавалак сыру трэба аддаваць усё больш і больш.

Ужо не толькі нам, нашым дзецям. Улада спадзяецца пражыць «учарашнім днём», баіцца, што краіна стане сучаснай і ёй у гэтай краіне, з яе састарэлымі метадамі кіравання і непавагай да людзей, не знойдзецца месца.

Беларусі патрэбныя мірныя перамены, рэформы і як мага хутчэй. Нам патрэбныя крэдыты не на праяданне, а на сапраўдную мадэрнізацыю, новыя тэхналогіі, адукацыю. Але гэта трэба нам, тым, хто хоча звязаць сваю будучыню з Беларуссю, тым, хто не хоча, каб дзеці з’язджалі жыць і працаваць у іншыя краіны. Тым, хто думае пра заўтра ў якім нам жыць.

Сергей Нечаев

www.zapraudu.info

23 июля 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі