+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Владимир Некляев вспоминает свои студенческие годы

Писатель, поэт и лидер кампании «Говори правду» Владимир Некляев на просьбу вспомнить себя-студента предложил поискать ответ на этот вопрос в его новом романе «Автомат с газировкой с сиропом и без».

Пришлось признаться, что как раз его сейчас читаю. Автор смягчился и раскрыл для читателей «Салідарнасці» «тайну золотого ключика», а именно: как 15-летний мальчик из провинциального городка раздобыл брюки-дудочки, рубашку с пальмами и подружился со столичными стилягами.

— Мастацкія творы пішуцца не для таго, каб напісанаму верылі. Яны пішуцца для таго, каб іх чыталі, — сказал Владимир Некляев. — Напісанае павінна быць цікавым. Гэтага я і імкнуўся дасягнуць. I, мяркуючы па першым рэакцыям чытачоў рамана, мне гэта ўдалося.

Оказалось, чтобы купить у фарцовщиков те самые дудочки, Некляеву пришлось разгружать вагоны. За прикид стиляги его и выгнали из общежития техникума связи.

— Нейкі час я жыў на вакзале, а пасля на Нямізе ў доме, з якога людзей выселілі. Таму Няміга і стала маёй вуліцай. Восень была позняя. Я практычна на вуліцы жыў, толькі што пад дахам, вакно было выбіта. Як бомж. Але жыў на Нямізе, сам, адзін, у цэлай кватэры, — вспоминает писатель. — Лі Харві Освальда я бачыў, але не быў з ім у такіх блізкіх адносінах, як напісана ў рамане. Чаму ён не мог мець намер забіць першага сакратара ЦК КПСС? Тым больш, што ёсць падазрэнні, што ён для гэтага сюды і прыехаў. (Смеется). Па-мойму, ён быў не зусім нармальны. Па меншай меры, ён быў дзіўны.

О своей студенческой мечте Владимир Некляев рассказал трогательную историю.

— Стыпендыя была 14 рублёў, а трэба купіць яшчэ дудачкі, музыку Прэслі (тры рублі каштавала!)… Грошай заставалася на хлеб і чай без цукру. Быў у мяне знаемы прафсаюзны актывіст, які вучыўся ў паралельнай групе. У яго была павышаная стыпендыя. Гэты хлопец заўсёды да баршча браў дзве смятаны. Адну ён з’ядаў лыжкай, а другую выліваў у талерку. Калі я назіраў за гэтым працэсам, мне аж млосна рабілася. І адна і тая ж мара была: як толькі атрымаю першыя грошы — паем смятаны. На апошнім курсе мне далі пад’ёмныя і паслалі на практыку. Я пайшоў у рэстаран і замовіў сабе боршч і дзве шклянкі смятаны. Узгадаліся ўсе гэтыя чатыры гады… Карацей, з’есці яго я не змог. Памятаю, як швейцар, які мяне упусціў, чамусьці параіў мне абавязкова выпіць сто грам…

Крыніца: інтернэт-рэсурс «Салідарнасць»

25 января 2013

Коментарии

  • дмитрий26 марта 2014 #

    Наша опозиция вообще чокнулась зачем на день воли выставила портреты бандеры зная резко-негативное отношение белорусов к нему подставили себя по полной программе. Даже те люди которые симпатизаровали нашей оппозиции вообще в шоке. Даже если это была провокация что организаторы не могли убрать это или вам так надо было что бы развалить опозиционное движение у нас в стране.

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета