Владимир Некляев: Змены вядуць да змены
Гэта словы лідара грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Уладзіміра Някляева, якія прагучалі ў адказ на пытанне наконт чакання ад улады нейкіх перамен. На жаль, палова насельніцтва Беларусі памылкова думае супрацьлеглае, інакш цяжка патлумачыць дадзеныя на гэты конт сацыёлагаў.
Між іншым, перад намі толькі адзін з міфаў, якім жывуць сёння сучаснікі. І на радзіме, і за яе межамі. Апошняе, да рэчы, даволі яскрава бачна па пытаннях. І не толькі на ўзгаданай прэс-канферэнцыі, што адбылася з нагоды перадачы у парламент першых 50 тысяч подпісаў за народны рэферэндум. Спрэчкі вакол тактыкі паводзін апазіцыі гучаць ужо два дзесяцігоддзя, і па сутнасці падзяляюцца два супрацьлеглыя меркаванні – “байкот” альбо “удзел”.
Не буду зараз разважаць на гэты конт, бо тэма патрабуе даволі доўгае абмеркаванне. Адзначу толькі, што з большасці да поўнага байкоту прызываюць тыя, хто жыве за межамі краіны, і змагаюцца з “крывавым рэжымам” у даволі камфортных умовах. Напэўна, яны ўжо не ведаюць, што на роднай Беларусі байкотная форма пратэсту зводзіцца да “канапнай дзейнасці”, а сярод тых, хто працягвае нейкую актыўнасць, даўным-даўно няма ніякіх ілюзій. Так што, як пяецца ў адным вядомым спеву – трэба дома бываць часцей… Тады таксама ня будзе ніякіх ілюзій…
Іх адсутнасць у Беларусі (акрамя самога Уладзіміра Някляева) яшчэ раз падкрэслілі і намеснік старшыні руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч, і кіраўнік партыі БНФ Аляксей Янукевіч. А калі ўлічыць, што побач з імі была лідар асноўнай сацыял-дэмакратычнай плыні Ірына Вештард, то можна пераканацца —асноўная праблема беларускай апазіцыі цалкам вырашальная. Маецца на ўвазе адзінства.
Аляксандр Тамковiч, «Свободные новости плюс»
6 октября 2014
Теги: Беларусь, Владимир Некляев, перемены
Коментарии
Добавить комментарий
Вы должны быть авторизованы для комментирования.