+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Вуліцы Быкава быць!

Мінскія гарадскія ўлады зацята ня хочуць заўважаць ініцыятыву грамадзкасці па пытанню ўшанавання памяці народнага пісьменніка Васіля Быкава. Затое, як напрыклад дэпутаты Мінскага гарадского Савета, гатовыя марнаваць свой час, дзяржаўныя грошы і выдаваць у эфір бессэнсоўныя звароты да жыхароў нашай сталіцы. Ці блакаваць на сайце Мінгарвыканкама ў раздзеле “Гасцявая кніга” тых карыстальнікаў, якія пішуць не падзякі ды ухвалення мясцоваму чынавенству, а крытычныя заўвагі.

Але барацьба, распачатая грамадзянскай кампаніяй “Гавары праўду!” за перайменаванне вуліцы Ўльянаўскай у вуліцу імя Васіля Быкава, працягваецца. З гэтай мэтай сябрамі кампаніі распачата новая падпісная акцыя за гэтую ініціятыву. Зварот да дэпутатаў Мінгарсавета ўжо падпісалі Ўладзімір Някляеў, Яўген Ліпковіч, Андрэй Кабанаў ды дзесяткі іншых знакавых для нашай краіны фігур.

Паважаныя сябры, мы звяртаемся да Вас з просьбай далучыцца да гэтай акцыі! Дашліце свой ліст-патрабаванне да нашых “народных” дэпутатаў! Узор зварота Вы можаце спампаваць на нашым сайце — zvarot

Адрас Мінгарсавета: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 8.

19 сентября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Надо ли извиняться перед памятником? Андрей Дмитриев на ОНТ