+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Вынік актыўнасці «Гавары праўду» бачны

Карадынатар кампаніі «Гавары праўду» па гораду Бабруйску Алена Медзвядзёва (на фота) атрымала адказ з гарвыканкама на пісьмовы зварот з патрабаваннем ажыццявіць рэканструкцыю дарогі па вуліцы Крылова.

У лісце за подпісам намесніка старшыні Віктара Баранава паведамляецца пра тое, што рашэннем сесіі гарадскога Савета дэпутатаў на рэканструкцыю дарогі па вуліцы Крылова ў 4 квартале гэтага года выдзелена 2 мільярды рублёў. Нагадаем, што пад зваротам з патрабаваннем адрамантаваць дарогу на вуліцы Крылова падпісалась 885 жыхароў Бабруйска.

– Такім чынам, мы здолелі дабіцца таго, каб мясцовыя ўлады нарэшце занялісь вырашэннем гэтай актуальнай праблемы, – кажа Алена Медзвядзёва. – У лісце паведамляецца, што яшчэ 25 снежня 2010 года гарвыканкам падпісаў дамову з падрадчыкам, ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст № 3», на выкананне работ па рэканструкцыі вуліцы Крылова. Аднак фактычна апошнім часам ніякія рамонтныя работы не праводзілісь, па стану на 21.10.2011 года было асвоена толькі 780,793 млн. рублёў. У лісце пішацца, што работы адноўлены толькі 28.10.2011 года – ужо пасля таго, як мы накіравалі свае патрабаванні ў гарвыканкам. Прыемна, што дзейнасць актывістаў «Гавары праўду» прынесла станоўчы вынік.

Учора станоўчы адказ з гарвыканкама прыйшоў і на яшчэ адзін пісьмовы зварот, ініцыяваны бабруйскімі актывістамі «Гавары праўду». Гарадскія ўлады абяцаюць, што школа ў мікрараёне «Заходні» будзе абавязкова пабудавана, на пачатак будоўлі ўжо выдзелена 300 млн. рублёў.

– Пакуль мы не атрымалі адказ толькі на зварот аб неабходнасці змяненняў у працы паліклінікі № 5, арганізатарам збору подпісаў за вырашэнне гэтай праблемы выступала Марына Градуленка, – распавядае Алена Медзвядзёва. – Аднак ужо можна сказаць, што гэта праблема вырашаецца, у паліклініцы зноў пачаў працаваць урач-педыятар, у аддзяленні ажыццяўляецца рамонт. Так што вынік актыўнасці «Гавары праўду» бачны.

Алена Медзвядзёва адзначае, што апошнім часам значна павялічыўся ціск на бабруйскіх атывістаў:

– Позна ўвечары на кватэру да Марыны Градуленкі завітаў участковы, які хацеў, каб яна падпісала паперу аб тым, што папярэджана аб адказнасці за ўдзел у несакцыянаваных акцыях і парушэннях заканадаўства аб друку і сродках масавай інфармацыі, а таксама правесці з ёй прафілактычную гутарку. Марына адмовілась падпісваць паперу і размаўляць з супрацоўнікам міліцыі. Другой нашай актывістцы, Вользе Піманавай, супрацоўнікі міліцыі патэлефанавалі і прапанавалі сустрэцца. Вольга сказала, што сустрэнецца з імі толькі пасля таго, як ёй дашлюць позву, як гэта і прадугледжана законам.

З самой Аленай Мядзведзевай на працягу мінулага месяца бабруйскія міліцыянты спрабавалі пагутарыць неаднаразова, але ўсе спробы скончылісь безвынікова.

Іван Барысаў

Контакты «Говори правду» в Бобруйске: Медведева Елена, тел.:  +375443099417, skype: ox3366.yandex.ru

3 ноября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета