+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

ВЫНІКІ ПРАЦЫ ОФІСАЎ «ГАВАРЫ ПРАЎДУ» Ў ЛІПЕНІ. Залаты кубак вярнуўся ў Берасце

Залаты кубак прыехаў у Берасце. Яго атрымалі актывісты кампаніі “Гавары праўду” за лепшыя вынікі працы сярод рэгіёнаў у ліпені.

Штомесяц кубак мае новых уладальнікаў.

Актывіст кампаніі Ігар Маслоўскі лічыць, што ўзнагарода адпавядае той працы, якая была праведзеная ў рэгіёне:

— Гэты кубак быў заснаваны Уладзімірам Някляевым і кампаніяй “Гавары праўду”. За пяць месяцаў ён другі раз знаходзіцца ў Берасці. Я б назваў гэта так: за дапамогу жыхарам Берасця ў вырашэнні праблем. Бо сапраўды ў ліпені нашыя актывісты, нягледзячы на летнюю пару, актыўна дапамагалі жыхарам нашага горада ў вырашэнні праблем. Мы маем станоўчыя вынікі.

Ігар Маслоўскі прыгадвае, што ў ліпені кампанія “Гавары праўду” атрымала шэраг станоўчых вынікаў, калі казаць пра рамонты дарог. Прыведзены ў належны стан вуліцы Ракасоўскага і Асіпенкі. Цяпер працягваюцца сацыяльныя кампаніі і змаганне за парадкаванне двароў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

21 августа 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета