+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Халезін: «Гавары праўду» прапаноўвала сябе ў якасці «правільнай апазіцыі» ў парламенце

 

«Лібералізацыя палітычнай мадэлі павінна быць «праектам, які кантралюецца па ўсіх правілах канфідэнцыйнасці».

На блогу рэжысёра-эмігранта Мікалая Халезіна быў апублікаваны дакумент «Канцэптуальныя палажэнні Праекта «Арганізацыі парламенцкай партыі і «Новай Палітычнай Сілы» з мэтай удзелу ў выбарах».

«Улада, у прынцыпе, павінна быць зацікаўленая ў фармаванні «правільнай апазіцыі», бо, з аднаго боку, асноўны электарат ніколі не палюбіць апазіцыі і не будзе за яе галасаваць.

Але, з другога боку, апазіцыя, па меркаванні большасці грамадзян, павінна існаваць», — так пішацца ў дакуменце. Аўтэнтычнасць дакумента палавіністая: асобы, якія згадваюцца ў ім, пацвярджаюць, што ён на дзве траціны праўдзівы. Зрэшты, ён фігураваў у працэсах па Плошчы.

На думку стваральнікаў дакумента, у «мадэрнізацыі палітычнага поля павінен быць зацікаўлены Аляксандр Лукашэнка». Бо гэта прывядзе да паляпшэння іміджу краіны, дыялогу з Захадам, а таксама да «павелічэння рэйтынгу Лукашэнкі».

«Лібералізацыя палітычнай мадэлі павінна быць «праектам, які кантралюецца па ўсіх правілах канфідэнцыйнасці» і садзейнічаць карадынальным зменам палітычным адносін дзейснай улады з сусветнай супольнасцю», — адзначаецца ў абгрунтаванні праекта.

Фармаваннем ініцыятыўнай групы, калі верыць дакументу, павінны былі заняцца каардынатар «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў, рэдактар колішняй «Белорусской деловой газеты» Пятро Марцаў і палітолаг Аляксей Пікулік. Менавіта ім адводзілася ключавая роля ў стварэнні «Новай палітычнай сілы».

«НПС арганізуецца ў рамках развіцця кампаніі «Гавары праўду». На першым этапе — стварэннесацыял-дэмакратычнайпартыі парламенцкага тыпа. У далейшым — фарміраванне «Руху» для ўдзелу ў каардынацыі дзеянняў і аб’яднанні палітычных сілаў блізкіх па каштоўнасцях і ідэалогій».

Асноўнымі мэтамі называюцца: «Фармаванне ідэалогіі з прарасійскім ухілам і кансалідацыяй мэтавага электарату: прыватны бізнэс, незалежныя прафсаюзы, інтэлігенцыя і студэнты; удзел у выбарах у органы мясцовай улады і ў палату прадстаўнікоў, стварэнне другой па колькасці фракцыі пасля «Белай Русі»; удзел у працы Еўрапарламента, Еўранэста, Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы».

Адзначаецца, што першапачатковае фінансаванне праекта (каля 500 тысяч даляраў) будзе адбывацца за кошт «нелегальнай» спонсарскай дапамогі, як нацыянальнага сярэдняга і буйнога бізнэсу,расійска-беларускагабізнэсу, так і заходніх фондаў. «Пажаданая дапамога ўлады ў атрыманні спонсарамі партыі «дзяржзамоваў» і/ці ў асваенні некаторых сегментаў рынку», — адзначаецца ў дакуменце.

Праект, паводле Халезіна, датуецца 28 студзеня, г.зн. быў створаны праз месяц пасля прэзідэнцкіх выбараў. «Гаворка ў дакуменце пра стварэнне той самай «фракцыі КДБ» у парламенце», — адзначае драматург. Каардынатар «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў адказаў Халезіну:

«Вясной-летам2010 мы працавалі над дакументам па стварэнні палітычнай сілы, потым распрацоўка гэтага дакумента была спыненая. Яго канфіскавалі падчас вобшукаў, ён ёсць у матэрыялах крымінальнай справы, як адзін з доказаў, што мы рыхтавалі пераварот. Наконт канфіскаванага Пятро Марцаў даваў паказанні на судзе над «Гавары праўду». Хтосьці ўзяў гэты дакумент, «творча апрацаваў»

і выкінуў праз таго, хто дакладна яго разашле астатнім. У арыгінальным дакуменце ні пра якія парламенцкія выбары не было гаворкі, гэта ўжо творчая дапрацоўка. Сваю пазіцыю па выбарах Някляеў выказаў», — апраўдваецца Дзмітрыеў.

Асобы, якія раней былі блізкія да кампаніі «Гавары праўду», пацвердзілі «Нашай Ніве», што гэткі дакумент у 2010 годзе існаваў і што дух дакумента супадае з тадышнімі настроямі ініцыятараў кампаніі.

Крыніца: Зміцер Панкавец, Наша ніва

15 ноября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Надо ли извиняться перед памятником? Андрей Дмитриев на ОНТ