+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Хоцімскія актывісты “Гавары праўду” дапамогуць прыбраць ліпу

Да актывістаў кампаніі “Гавары праўду” з гарадскога пасёлка Хоцімск звярнулась мясцовая жыхарка Людміла Байкова. Жанчына звярнулась з просьбай пасадзейнічаць у тым, каб мясцовыя камунальнікі нарэшце прыбралі зваленую ліпу, якая ляжыць каля яе хаты больш за паўтара месяца пасля ўрагана.

Мясцовыя камунальнікі і райвыканкамаўскія чыноўнікі на яе неаднаразовыя звароты ніяк не адрэгавалі.

– Людміла Байкова звярнулась за дапамогай непасрэдна да мяне, – распавядае хоцімскі актывіст “Гавары праўду” Пётр Басейка. – Пасля таго, як мы прымусілі хоцімскіх камунальнікаў прыбраць смецце на вуліцы Болдзіна, людзі паверылі, што “Гавары праўду” можа дабівацца станоўчых вынікаў. Жанчына неаднаразова звярталась у жылкамгас, каб прыбралі зваленую ўраганам ліпу, аднак на яе звароты ніхто не звяртаў увагі. Завулак Паркавы, дзе знаходзіцца яе хата, невялікі, і гэта ліпа перашкаджае руху мясцовых жыхароў. Мы склалі зварот у Хоцімскі райвыканкам з патрабаваннем вырашыць праблему, пад ім паставілі подпісы 16 чалавек, якія пражываюць у размешчаных у гэтым завулку дамах, і я перадаў зварот у райвыканкам. Спадзяёмся, што зараз нарэшце камунальнікі заварушацца.

Па словах каардынатара “Гавары праўду” у Хоцімску Валерыя Каранкевіча, зараз мясцовыя актывісты шмат увагі надаюць аказанню дапамогі жыхарам раёна ў вырашэнні сацыяльных праблем.

– У мінулым месяцы на нашых актывістаў быў ціск з боку праваахоўных органаў за несанкцыянаваныя акцыі, фотаздымкі з якіх размяшчалісь на інтэрнэт-сайтах, – кажа Валерый Каранкевіч. – Два нашых актывіста нават вымушаны былі падпісаць паперы, што яны папярэджаныя аб адказнасці за ўдзел у такіх мерапрыемствах. Таму мы зараз больш дапамагаем мясцовым уладам звяртаць увагу на праблемы жыхароў Хоцімскага раёна ў адпаведнасці з законам аб зваротах грамадзян. Праўда, хоцімскіх чыноўнікаў і гэта вельмі “напружвае”, бо яны прызвычаіліся на людскія праблемы асаблівай увагі не звяртаць, а больш клапаціцца пра сябе, любімых. Але мы ім спакою не дадзім і прымусім павярнуцца тварам да простых людзей.

Ірына Беганкіна, zapraudu.info

9 июля 2012

Коментарии

  • Віктар10 июля 2012 #

    Нахай бы хоцімскія актывісты ўзялі б бензапілу ды дапамаглі. Глядзіш — і бабулька была б ім удзячная за дармавыя дровы. А толькі пішуць ды п’юць у тым дзіцячым кафэ, за якое змагаюцца.

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Беларусь не только Минск»: форум регионального развития в Бобруйске