+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Хоцімскія актывісты “Гавары праўду” патрабуюць адрамантаваць дарогу

Актывісты кампаніі “Гавары праўду” з гарадскога пасёлка Хоцімск 22 чэрвеня накіравалі ў мясцовы райвыканкам калектыўны зварот грамадзян з патрабаваннем адрамантаваць праезджую частку дарогі па вуліцы Пушкінская.

Пад зваротам падпісаліся сорак жыхароў гэтай і суседніх вуліц.

– Праезная частка дарогі па вуліцы Пушкінскай даўно ўжо патрабуе рамонту, аднак улады некалькі гадоў толькі кормяць мясцовых жыхароў абяцанкамі, – распавядае хоцімскі актывіст “Гавары праўду” Пётр Басейка. – На вуліцы адсутнічае асфальтавае пакрыццё, праезджая частка дарогі – у ямах і выбоінах. Мясцовыя жыхары звярнулісь да нас з просьбай аказаць дапамогу ў вырашэнні пытання, бо ўлада на іх звароты ніяк не рэагуе. Мы за дзень сабралі сорак подпісаў жыхароў гэтай і суседніх вуліц – Маладзёжнай, Болдзіна і Каралёва – і сёння накіравалі калектыўны зварот у Хоцімскі райвыканкам. Спадзяёмся, мясцовыя ўлады адрэагуюць на зварот і правядуць неабходны рамонт. Мы будзем трымаць гэта пытанне на кантролі і ў іншым выпадку звернемся ў вышэй стаячыя інстанцыі.

Па словах Пятра Басейкі, зараз хоцімскія актывісты “Гавары праўду”, у межах “Грамадзянскай дамовы”, працуюць над вырашэннем яшчэ цэлага шэрагу актуальных для жыхароў Хоцімскага раёна пытанняў.

Ірына Беганкіна, zapraudu.info

22 июня 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета