+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Хотимский политик «Говори правду» обжаловал незаконное задержание

Актывіст кампаніі “Гавары праўду” з Хоцімска Валерый Каранкевіч 3 жніўня атрымаў уведамленне з Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

Пракурор аддзелу па нагляду за захаваннем праў і свабод грамадзянаў А. Бязуглы паведаміў Валерыю Каранкевічу, што яго зварот аб незаконным затрыманні яго супрацоўнікамі Хоцімскага РАУС накіраваны для разгляду ў пракуратуру Магілёўскай вобласці.

 Валерый Каранкевіч 28 ліпеня асабіста падаў скаргу на дзеянні пасадавых асобаў Хоцімскага РАУС  у Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь. У скарзе актывіст “Гавары праўду” звярнуўся да Генеральнага пракурора з просьбай правесці праверку абставін свайго затрымання без складання пратакола супрацоўнікамі хоцімскай міліцыі непасрэдна на выбарчым участку, правесці расследванне ўказаных парушэнняў і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

Да звароту ў Генеральную пракуратуру Валерый Каранкевіч неаднаразова спрабаваў абскардзіць сваё неабгрунтаванае затрыманне супрацоўнікамі міліцыі падчас мясцовых выбараў на выбарчым участку ў Хоцімску ў пракуратуры Хоцімскага раёна і Магілёўскай вобласці, аднак станоўчага выніку гэта не дало.

-1

“Супрацоўнікі хоцімскай міліцыі без усялякіх падстаў затрымлівалі мяне і на парламенцкіх выбарах 2012 года, і на выбарах у мясцовыя Саветы ў гэтым годзе, і пракуратура пастаянна лічыць іх дзеянні законнымі, — кажа Валерый Каранкевіч. — Думаю, што ўсё гэта скіравана на тое, каб запалохаць актывістаў і запэўніць супрацоўнікаў міліцыі ў іх беспакаранасці, бо ў наступным годзе павінны адбыцца прэзідэнцкія выбары. Я падаў скаргу на імя Генеральнага пракурора, бо спадзяваўся, што хоць там адбудзецца нейкі яе справядлівы разгляд, аднак скаргу перанакіравалі ў пракуратуру Магілёўскай вобласці. Што ж, буду пакуль чакаць адказу, а пасля планаваць свае далейшыя дзеянні”.

Нагадаем, што 23 сакавіка каля 20-00 кандыдат у дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў па Хоцімскай выбарчай акрузе №54 і кандыдат у дэпутаты Хоцімскага райсавета па Узбярэжнай выбарчай акрузе №13 ад кампаніі “Гавары праўду” Валерый Каранкевіч быў затрыманы супрацоўнікамі Хоцімскага РАУС на Інтэрнацыянальным выбарчым участку №3 у Хоцімску. Двумя супрацоўнікамі мясцовай міліцыі ў чыне маёра кандыдат у дэпутаты быў дастаўлены ў Хоцімскі РАУС, дзе яго ўтрымлівалі каля 40 хвілін без складання пратакола затрымання, а пасля адпусцілі. Падставай для тэрміновага затрымання супрацоўнікі назвалі заяву на адрас Каранкевіча з боку сябра акруговай выбарчай камісіі Хоцімскай выбарчай акругі №54 Мікалая Тамашова. З-за незаконнага затрымання Валерый Каранкевіч не змог прысутнічаць пры падліку выбарчых бюлютэней.

Ірына Беганкіна

www.zapraudu.info

 

4 августа 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета