+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Храм Памяці на берасьцейскіх могілках


31 кастрычніка на Трышынскіх могілках абласнога цэнтру берасьцейскія актывісты Аргкамітэту па стварэнню даследча-асветніцкага аб’яднання «Гавары праўду» ўшанавалі памяць палітычных рэпрэсаваных.

Трышынскія могілкі – адзінае месца ў горадзе, дзе ўсталяваны помнік ахвярам палітычных рэпрэсій. Мясцовыя актывісты кампаніі «Гавары праўду» ўсклалі кветкі і запалілі знічкі ў памяць па пацярпелым за сваю грамадзкую пазіцыю і свабоднае яе выказванне.

Помнік усталяваны на пачатку 90-х гадоў менавіта для таго, каб памяць аб падзеях 30-х гадоў мінулага стагоддзя не была забытая пакаленнямі ў стагоддзі 21-м.

Як адзначаюць арганізатары акцыі, сённяшні дзень на постсавецкай прасторы лічыцца днём палітычных рэпрэсаваных у сталінскія часы, аднак, на думку вышэйзгаданых асоб, часы рэпрэсій па палітычных матывах не адыйшлі ў мінулае і маюць месца ў беларускіх сучасных рэаліях.

Вось як пракаментаваў акцыю актывіст кампаніі Марат Несцярэнка:

– На месцы, дзе зараз знаходзіцца помнік, з канца 19-га стагоддзя існаваў святатроіцкі храм. Сімбалічна, што зараз менавіта тут усталявана стэла палітычным рэпрэсаваным. Сёння мы усклалі кветкі і запалілі свечкі не толькі на могілках, мы запалілі іх у своеасаблівым храме Памяці, аб тым, што ніколі не павінна паўтарыцца. Аднак, на маю думку, нажаль нашую сучаснасць ужо можна параўноўваць з трыццатымі гадамі дваццатага стагоддзя.

Контакты «Говори правду» в Бресте: Марат Нестеренко, тел +375292239404, г. Брест, ул. 17 Сентября, 22,24, первый этаж, тел. 80162220603, sborsredstv11@gmail.com

1 ноября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам