+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Хто дазволіў знішчаць дзясяткі дрэваў?

У прыёмную “Гавары праўду” звярнуліся жыхары Фрунзенскага раёна г. Мінска і распавялі пра знішчэнне дзясяткаў дрэваў на тэрыторыі раёна як у дварах, так і ўздоўж дарог.

Грамадзяне папрасілі дапамагчы ў высвятленні ўсіх акалічнасцей. І гэта адбываецца ў раёне, які  і так не славіцца зяленымі зонамі.

— Мы накіравалі зварот у адміністрацыю Фрунзенскага раёна г. Мінска з патрабаваннем адказаць на некалькі пытанняў: хто дазволіў знішчэнне такой колькасці дрэваў, з якой нагоды і як яны збіраюцца кампенсаваць жыхарам раёна страту такой колькасці зялёных насаджэнняў? Пасля атрымання адказу, магчыма, будзем накіроўваць скаргі ў Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя і пракуратуру горада, — распавеў Юрый Салодкі, каардынатар “Гавары праўду” па г. Мінску.

29 августа 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета