+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

«Як можна вялікага паэта замяніць на «энкэвэдэшніка»?

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі «Гавары праўду» Алег Шабетнік выказаўся супраць перайменавання вуліцы і завулка Міцкевіча ў Рэчыцы.

26 сакавіка Рэчыцкі райсавет пераіменаваў вуліцу і завулак імя Адама Міцкевіча ў вуліцу і завулак імя Яўгена Міцкевіча. Як высветлілася, вуліцы вярнулі назву, якую яна насіла з 1959 года да 2015. А Яўген Міцкевіч аказаўся першым старшынём Рэчыцкага савета пасля бальшавіцкага перавароту 1917 году, а потым доўгі час працаваў на розных пасадах у ОГПУ-НКВД.

— Да гэтага перайменавання стаўлюся адмоўна разам з усей Гомельскай абласной арганізацыяй «Гавары праўду». Як можна вялікага паэта, творчасць якога вельмі цаніў сам Пушкін, замяніць на чалавека, які працаваў у НКВД? Мы ўсе ведаем, чым займалася гэтая арганізацыя ў 30-я гады. Можа, мы дажывем да таго, што вуліцы пачнуць называць і ў гонар злачынцаў, і ў гонар нацысцкіх катаў? — распавядае Алег Шабетнік.

Увечары 9 красавіка на платформе petitions.by з’явілася петыцыя за вяртанне вуліцы імя паэта Адама Міцкевіча. Аўтар яе – арганізатар і вядоўца курсаў Мова Нанова ў Рэчыцы, журналіст-фрылансер Андрэй Мядзведзеў разлічваў сабраць 200 подпісаў. Але гэтая колькасць сабралася літаральна за палову дня. Петыцыю падтрымалі і сябры Гомельскай абласной арганізацыі «Гавары праўду».

Цяпер петыцыя накіраваная ў Рэчыцкі райвыканкам.

Паводле «Палескай Вясны«

12 апреля 2019

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Обсуждаем послание Президента. Андрей Дмитриев на ОНТ

Подписаться на рассылку