+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Як “несапраўдныя подпісы” апынуліся “сапраўднымі” – выбарчая гісторыя

Гомельская абласная камісія зарэгістравала кандыдатам у мясцовыя дэпутаты жыхарку Жлобіна Галіну Пашкоўскую (сябра ”Гавары праўду”), якой раённая Жлобінская выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі.

Галіна балатуецца па Камсамольскай выбарчай акрузе ў Жлобінскі раённы савет дэпутатаў. Афіцыйная падстава адмовы ў рэгістрацыі – несапраўднасць 8 з 15 абраных на праверку подпісаў выбарцаў. Сябры камісіі паведамілі Галіне Пашкоўскай, што яны спачатку візуальна ацэньвалі сапраўднасць подпісаў, а потым хадзілі па кватэрам і спраўджвалі яе подпісы.

“Мне выбарцы паведамілі, што да іх ніхто не прыходзіў і ніхто іх ні пра што не запытваўся, –каментуе Галіна Пашкоўская, — і дзіўны, канешне, спосаб ацэньваць сапраўднасць подпісаў: арыентацыя на візуальную частку”.

Кандыдатка пераканана, што яе нерэгістрацыя Жлобінскай выбарчай камісіяй – палітычна матываваная.

“Была прадузятасць да мяне падчас прыняцця рашэння аб рэгістрацыі, — кажа Галіна Паўкоўская, — бо па маёй акрузе вылучаецца дзейсны дэпутат, вось і не ведалі ўжо да чаго дачапіцца. Дачапіліся да подпісаў. Але я была пераканана ў сваіх подпісах, я ўласнаручна іх збірала”.

З Гомельскай абласной камісіі паведамілі, што для адмены рашэння раённай выбарчай камісіі аб нерэгістрацыі неабходна, каб кандыдатка ўзяла распіскі ў выбарцаў, што яны насамрэч падпісаліся за яе. Галіне Пашкоўская давялося яшчэ раз звяртацца да выбарцаў ужо па распіскі.

“Я рада, што акруговая камісія была аб’ектыўнай і зарэгістравала мяне і гэта мяне здзівіла, нават не чакала, — адзначае Галіна Пашкоўская, — цяпер буду актыўна займацца агітацыяй”.

«Гомельская Вясна»

27 января 2018

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета