+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Як чыноўнікі і бізнэсоўцы ад улады разбуралі Быхаўскі замак

Калісьці раенны цэнтр Быхаў Магілёўскай вобласці быў вядомы сваёй паветрана-ракетнай базай, ды замкам XVII стагоддзя.

Першая адышла ў нябыт яшчэ у ліхія дзевяностыя, а вось лёс архітэктурнага помніка аказаўся куды як больш складаным.

Гаворыцца і пішацца аб Быхаўскім замку шмат. Гэта, маўляў, і помнік архітэктуры сямнаццатага стагоддзя, і нацыянальны гонар і іншае, і іншае. Калі ж адкінуць славесна-друкаваную шалупіну, то найбольш дакладна пра замак сказана ў райвыканкамаўскім відэароліку-прэзентацыі Быхава. Усяго два словы. Затое якія дакладныя і ёмістыя — захаваўся часткова. Людзям неазнаёмленым, на розум адразу прыйдуць карціны сярэднявечных баёў: катапульты, штурмавыя вежы і расплаўлены свінец, які ліецца на галовы захопнікаў.

На самай справе найбольшым разбурэнням Быхаўскі замак падвергнуўся ў эпоху “стабільнасці і росквіту” Беларусі. Разбурылі яго не полчышчы калматых варвараў, не іншаземныя акупанты, а нашы з вамі сучаснікі. Як тут не ўспомніць несмяротную ильфапятроўскую фразу «Пры ўсіх уладах стаяў дом, а пры савецкай згарэў».

Дарэчы сказаць, за савецкай уладай які-ніякі гаспадар у замка быў — мэблевы цэх мясцовага завода металавырабаў. Потым арандатары пайшлі драбней, а пасля ад’езду апошняга манумантальная памятная дошка на фасадзе замка, у якой згадвалася аб тым, што помнік архітэктуры ахоўваецца дзяржавай, была заменена на танную пластмасавую шыльдачку. Ахоўваць стала няма чаго — згарэлы дах замка абрынуўся, апорныя сцены агаліліся і разбурэнні сталі незваротнымі.

У Быхаве не любяць успамінаць пра тое, з якой помпай замак перадаваўся ў «звышнадзейныя» рукі апошняга арандатара. А ўспомніць ёсць што. У «раскручванні» прадпрымальніка з гучным прозвішчам Сапега і сумніўным паслужным спісам прымалі ўдзел не толькі мясцовыя ўлады, але і газета «СБ». Гэта друкаваны орган размясціў хвалебны артыкул аб новым уладальніку Быхаўскага замка. Чаго толькі ў ёй ні было! І намёкі на тое, што прадпрымальнік ледзь не прамы нашчадак Льва Сапегі, і яго «клопат» пра мясцовых бамжоў, якіх нарэшце атрымалася процаўладкаваць на распілоўцы дошак пад крылцам новага гаспадара, і абяцанне залатаць дзірку ў даху.

Залатаць дзірку не атрымалася, паколькі даху не стала як такога. Бамжы разбегліся ў розныя бакі, а прадпрымальнік з’ехаў у невядомым накірунку.

Вінаватых у спаленні помніка архітэктуры не знайшлося — пажарная служба тлумачыла пажар, як няшчасны выпадак. «СБ» змяніла хвалебны тон на жалобны і ў чарговым артыкуле пабедавала аб горкай долі Быхаўскага замка.

Кропка. Ніхто так і не быў пакараны. І гэта пры ўсім тым, што чыноўнікі, якія ўдзельнічалі ў перадачы замка бізнэсмэну, дагэтуль займаюць кіруючыя пасады, а дэпутаты мясцовага Савета, якія несумненна санкцыянавалі злачыннае рашэнне сваімі подпісамі, у чарговы раз пры сваіх мандатах.

Далей — больш. Непадалёк ад развалін замка быў пабудаваны асабняк, які выглядае як палац сярэднявечнага феадала. Прызначэнне і прыналежнасць гэтага будынка — таямніца за сям’ю пячаткамі. Ходзяць чуткі пра тое, што гэта — нейкая лодкавая станцыя або службовая рэзідэнцыя старшыні Быхаўскага райвыканкама.

Дзіўна, але узвядзенне асабняка прыйшлося на самы разгар эканамічнага крызісу, калі дзяржаўныя мужы ва ўвесь голас заклікалі народ жыць па сродках. Адкуль жа знайшліся сродкі на будаўніцтва асабняка для кіраўніка раёна, які, трэба сказаць, ніякімі асаблівымі дасягненнямі не вылучаецца?

Так, скошана трава. Так, пабудаваныя драўляныя платы, якія загароджваюць памыйніцы. Так, штогод вылізваецца вуліца перад будынкам выканкама, але ў астатнім-то прынцыповых зрухаў няма.

Быхаўскія чыноўнікі, наўпрост датычныя да знішчэння помніка нацыянальнай архітэктуры, па-ранейшаму кіруюць стратнымі прадпрыемствамі, будуюць шыкоўныя рэзідэнцыі і з разумнымі тварамі раз’яжджаюць на аўтамабілях, якім пазайздросцілі б амерыканскія сенатары.

Галеча, пацёмкінскія вёскі і надмерныя выдаткі. Ці не ў гэтым сакрэт праславутага беларускага эканамічнага цуда?

Разважанні на гэту тэму хочацца скончыць караценькім аповядам аб цікавым здарэнні с доктарам Алегам Сакадынцам, які на працягу двух тэрмінаў прадстаўляў Быхаўшчыну у нацыянальным парламенце. Андойчы дэпутат прайграў у казіно аж мільён, посля чаго прапанаваў калегам-парламентарыям… вынесці ўсе гульнявыя ўстановы за межы Мінску.

Само сабой такая дробязь, як разбураны гістарычны помнік на тэрыторыі яго выбарчай акругі дэпутата не ўсхвалявала за ўсе восем гадоў.

Выснова простая: паколькі будучы парламент збіраецца ўзяць усё лепшае ад папярэдняга, то спадзяваца Быхаўскаму замку няма на што…

На здымку: разбураны Быхаўскі замак.

Сяргей Антонаў, zapraudu.info

19 сентября 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета