+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Як у Брэсце да 1 верасня падрыхтавалі дарогу каля школы

 

Праблема нездавальняючага стану дарог каля школы №10 і дзіцячых садкоў №41 і №34 была агучана брэсцкімі актывістамі «Гавары праўду» яшчэ ў лютым бягучага года. Праз паўгады перапісвання з чыноўнікамі, Брэсцкі аблвыканкам даў адказ, што ямкавы рамонт будзе зроблены да пачатку навучальнага году.

Журналісты вырашылі высвятліць, ці адбыўся гэты рамонт, бо за тыдзень да здачы там не было аніякага намёку на пачатак дарожных прац. Рамонт усё ж такі адбыўся: акурат пасярэдзіне старой разбітай дарогі з’явілася заасфальтаваная сцежка шырынёй недзе каля 2 метраў. Можна б было падумаць, што працы яшчэ трываюць, а дарогу з часам яшчэ цалкам заасфальтуюць. Аднак перад уваходам у школу заўважаем пандусы на сцежцы, каб яе было лягчэй пераходзіць. Атрымліваецца, гэта — канчатковы варыянт?

img_3333

Што тычыцца пешаходных дарог уздоўж дзіцячых садкоў, то ямы там сапраўды зніклі. Аднак замест таго, каб яміны засыпаць, дарожнікі паспросту знялі некалькі сантыметраў грунту разам з імі.

img_3334

Фотаздымкі пракаментаваў актывіст «Гавары праўду» Ігар Маслоўскі. «Улады сапраўды выканалі сваё абяцанне, але зрабілі гэта па-свойму. З аднаго боку частка зроблена, але, на наш погляд, трэба ўсё давесці да ладу. Нам, напрыклад, сорамна за вось такі рамонт гэтых невялікіх вуліц, дзе кожны дзень ходзяць дзеці, ходзяць бацькі», — сказаў Маслоўскі.

Па яго словах, актывісты збіраюцца абскардзіць рашэнне аб такім рамонце. Звароты яны накіруюць у Брэсцкі аблвыканкам і Савет міністраў.

«Еўрарадыё»

1 сентября 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета