+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Які сэнс абіраць Статкевіча кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года?

Андрэй Дзмітрыеў: “На Кангрэсе адразу называюцца прозвішчы Статкевіча і яго дублёра, таму галасаванне за «дублёра» адбываецца адначасова. І фармуюцца дзве ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты. Усе, хто хоча выказаць сваю падтрымку не толькі Статкевічу, але і тэме, што ў Беларусі ўвогуле не павінна быць палітзняволеных, ідуць у гэтыя групы. Гэтыя дзве групы падаюцца ў ЦВК. Мы разумеем, што ЦВК можа адмовіць у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Статкевіча. Але рэгіструецца група дублёра. Гэты дублёр абяцае, што ён здымаецца да пачатку датэрміновага галасавання. Такім чынам, ён выкарыстоўвае ўсе магчымасці выбарчай кампаніі, каб выказацца на тэму палітзняволеных і пра тое, што вызваленне Статкевіча і іншых палітвязняў неабходнае. Гэта будзе праца на тое, каб данесці ідэю па Статкевічу і астатніх палітзняволеных да максімальнай колькасці людзей, выкарыстоўваючы выбары, а потым зняцца — фактычна гэта такі байкот выбараў”.

Аляксандр Фядута: “Сёння ўсе патэнцыйныя кандыдаты на адзінага сутыкнуліся твар да твару з такой з’явай, як “Плошча” — заклікаць да яе ці не? Раней заўжды гэта рабілі, але сітуацыю змяніў Майдан і людзі Плошчы не хочуць. Але ніякага іншага сцэнару беларуская апазіцыя не мае. Адзіны мажлівы сцэнар — байкот. А байкот мажлівы ў тым выпадку, калі будзе агучанае адзінае патрабаванне дэмакратычных сіл: вызваленне і ўзнаўленне ў грамадзянскіх правах палітычных зняволеных. Зразумела, што Аляксандр Лукашэнка гэтага не зробіць. Таму трэба быць рэалістамі і высоўваць менавіта гэта патрабаванне”.

Дарэчы, загадзя папярэджваючы, што нават ініцыятыўная група Міколы Статкевіча не будзе зарэгістраваная, старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, упэўнены Фядута, парушае адно з галоўных правоў выбаршчыкаў — права вылучыць кандыдатам любога грамадзяніна краіны. Маўляў, не рэгістраваць Статкевіча кандыдатам ЦВК мае права, але адмовіць грамадзянам у праве вылучыць яго і ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за гэтага палітыка права не мае. Ну, зарэгістраваў жа ЦВК ініцыятыўную групу па зборы подпісаў на вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Зянона Пазняка, калі той не жыў у Беларусі ўжо больш за 10 гадоў і было дакладна вядома, што рэальна браць удзел у выбарах Пазняк не будзе.

«Еўрарадыё»

 

23 октября 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі