+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Яраслаў Берніковіч пра выбары: Хачу дагледзіць гэтае кіно да канца!

Зварот Яраслава Берніковіча, актывіста кампаніі «Гавары праўду» і патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты, да прыхільнікаў байкоту, які ён размесціў у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Шаноўныя прыхільніку байкоту будучых парламенцкіх выбараў!

Звяртаюся да вас, хоць не падзяляю вашых меркаванняў: трэці раз іду на парламенцкія выбары, хаця зноў без усялякай надзеі. «Здымацца» таксма не планую, бо хачу дагледзець гэтае «кіно» да самага канца.

Ужо не першую выбарчую кампанію я слухаю размовы пра тое, што байкот – гэта адзіна слушная пазіцыя ў дачыненні да выбараў. Але ніводнага разу не бачыў, каб нехта сапраўды ўзяўся за ажыццяўленне гэтай стратэгіі. Далей пустазвонства звычайна справа не йдзе. Таму прапаную ўсім прыхільнікам байкоту прадэманстраваць гэтую ідэю на справе. Магчыма, вам нават удасца пераканаць мяне, што я глыбока памыляюся, увязаўшыся ў чарговую выбарчую кампанію.

Прапанова наступная: у Докшыцкай выбарчай акрузе №22, на тэрыторыі якой я жыву, зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу Уладзімір Андрэйчанка, Гэта старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі, які балатуецца ў Парламент ужо на другі тэрмін.

Спадар Андрэйчанка – чалавек глыбока пенсійнага ўзросту, да тагож не мясцовы. Адпаведна, які асаблівага даверу і прыхільнасці тутэйшых жыхароў не мае. А самае галоўнае – гэта безальтэрнатыўная кандыдатура. Ён балатуецца адзін. Так што няма верагоднасці, што нейкі дэмакратычны кандыдат «пацягне» людзей на выбарчыя ўчасткі.

Скажу больш: заходняя Віцебшчына – гэта самы зручны рэгіён, дзе можна схіліць людзей да байкоту. Паводле вашых жа, шаноўныя апаненты, звестак , у нашых краях самыя моцныя структуры прыхільнікаў партыі БХД, І менавіта тут найбольш актыўна падтрымлівалі Зянона Пазьняка, калі ён балатаваўся на прэзідэнцкіх выбарах, так што і прыхільнікаў Кансэрватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ, якая таксама выступае за байкот, тут мусіць быць багата.

Цяпер крыху статыстыкі: Докшыцкая выбарчая акруга №22 –гэта 83 участкі для галасавання ў Докшыцкім, Глыбоцкім і Вушацкім раёнах. Таму пажаданым было б уключэнне 83-х чалавек, перакананых у неабходнасці байкоту, у кожную участковую камісію. Калі гэта немагчыма, то больш рэальна зарэгістраваць 83 назіральнікі, каб яны працавалі на кожным участку. І , канешне, падрыхтаваць як мага большую колькасць агітатараў, якія данясуць ідэю байкоту выбараў да мясцовых жыхароў.

Вось такім чынам, на адной асобна ўзятай тэрыторыі можна спраўдзіць, як працуе «байкот выбараў», які вы прапануеце.Са свайго боку абяцаю не застацца ў баку, калі ўбачу, што ад словаў прыхільнікі байкоту нарэшце перайшлі да справы: прадастаўлю магчымасць карыстацца офісам маёй фірмы на час агітацыйнай кампаніі, а таксама ўсімі наяўнымі сродкамі сувязі – тэлефонам і інтэрнэтам.

З павагай –
старшыня раённай суполкі Партыі БНФ, актывіст кампаніі «Гавары праўду» 
Яраслаў Берніковіч

16 августа 2012

Коментарии

  • гена19 августа 2012 #

    Ці не думаеце Вы, спадар Яраслаў, што ваш удзел пойдзе на карысць дэмакратыі. Вы з’яўляецеся пасобнікам рэжыму. А наконт таго, што Вы хочаце дагледзіць гэта «кіно», то Вы самі ведаеце, што гэта самы дрэнны фільм пра дэмакратыю. Мне здаецца, што Вамі кіруюць іншыя інтарэсы, А МОЖА…

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета