«Ён павінен стаць месцам прымірэньня для ўсёй нацыі»
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, доктар гістарычных навук Ігар Марзалюк выступіў з ініцыятывай стварэньня Інстытуту нацыянальнай памяці Беларусі. Такая ўстанова, паводле Марзалюка, мае стаць каардынацыйным і экспэртным цэнтрам, які дазволіць выразна вызначаць прыярытэты і аб’ектыўны вобраз мінулага, адсочваць гістарычную палітыку суседзяў і апанэнтаў, апэратыўна рэагаваць на спробы фальсыфікацыі і скажэньня гісторыі Беларусі. Ён прапануе правесьці Кангрэс беларускіх гісторыкаў, якому будзе папярэднічаць выпрацоўваньне агульных пазыцый.
Раней з ініцыятывай стварыць Інстытут нацыянальнай памяці выступала «Гавары праўду» — гэта быў адзін з праграмных пунктаў кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах 2015 году Тацяны Караткевіч.
Цяпер арганізацыя выступіла у падтрымку ініцыятывы Марзалюка. Пры гэтым, паводле яе лідэраў і сяброў, важна, каб ініцыятыва не ператварылася яшчэ ў адзін інструмэнт прапаганды, а дапамагла ліквідаваць белыя плямы ў гісторыі дзяржавы, стала месцам прымірэньня для ўсёй нацыі. Таму ў арганізацыі такога інстытуту павінна браць удзел усё грамадзтва без прывязкі да палітычных поглядаў, заявілі ў «Гавары праўду».
21 ноября 2018
Коментарии
Добавить комментарий
Вы должны быть авторизованы для комментирования.