+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

ЮРИЙ СОЛОДКИЙ: Политика не может быть вне морали

солодкий1Самый молодой многодетный отец демократических сил Беларуси. Занимаясь политикой, не следует забывать о решении демографической проблемы.

Дипломированный юрист. Сфера интересов: гражданское право. Когда гражданин может выиграть спор у государства, тогда он настоящий гражданин, а государство – правовое

Политика не может быть вне морали. Справедливость, солидарность и правда – ценности, которыми как христианин руководствуюсь в общественной деятельности.

Заставляю чиновников «мышей ловить». Выдвинут группой граждан в комиссию по проведению общественных обсуждений Администрации Советского района города Минска. И ведь включен в ее состав!

Мой вопрос на референдум: Согласны ли вы с тем, что исполнители всех программ и проектов, финансируемых из бюджета, должны публично отчитываться о доходах и расходах, кроме случаев, охраняемых законодательством о военной и государственной тайне?

А зараз перайду на беларускую мову, каб «добразычліўцы» чарговы раз прыгадалі, што ў кампаніі»Гавары праўду» не ўсе і не штодня беларускамоўныя.

Нашы актывісты працягваюць абыходзіць кватэры, размаўляць з грамадзянамі і пераконваць іх у неабходнасці правядзення рэферэндуму.

Беларусы за амаль 20 гадоў рэжыму прызвычаіліся: “што рабіць?” — нам кажуць зверху. Ці збоку – тыя самыя апазіцыянеры пад час выбараў, напрыклад. А мы павінны проста прыняць гэтыя “ўказіўкі”, ці максімум “пашумець” на кухні.

І тут раптам да нашых суайчыннікаў прыходзіць нехта ды пытаецца: а якія б Вы жадалі вынесці пытанні на агульнанацыянальны рэферэндум? А якія пытанні Вы лічыце на сённяшні дзень найбольш важнымі для нашай краіны, для горада ці асабіста для вашай сям’і?

Многія адразу губляюцца, пужаюцца і спрабуюць “з’ехаць” з тэмы. Але пасля 3-5 хвіліннай размовы, людзі пачынаюць “раскрывацца” і быццам узгадваюць, што яны грамадзяне Беларусі і адказваюць за лёс краіны не меньш, а можа і больш, чым кіраўнікі дзяржавы! Пачынаюць распытваць пра ідэю рэферэндума, спрабуюць сфармуляваць пытанні або нават проста выказаць свае меркаванне.

Размаўляем з усімі: і з так званымі “лукашыстамі”, і з “апазіцыйна настроенымі”, але галоўная мэтавая група — тыя, хто не давярае пакуль ні ўладам, ні апазіцыі. І часцей за ўсё, з такімі больш цікава размаўляць, бо яны не абмежаваныя нейкімі агульнадэмакратычнымі штампамі, а кажуць пра тое, што турбуе абсалютную большасць грамадзян Беларусі (ахова здароўя, адукацыя, праца, развіццё малога бізнэсу).

Здараюцца і вельмі знакавыя сустрэчы.

Напрыклад, у адной з кватэр адчыніў мужчына гадоў 40-45, саліднага выгляду і калі пачуў пра “Народны рэферэндум” не даў дагаварыць, абарваў: “Чуў ужо пра гэта! І што, атрымаецца талковае?” Мы патлумачылі: зараз галоўнае — нагадаць беларусам пра асабістую адказнасць за краіну, прымусіць іх думаць саміх, а не проста падпарадкоўвацца ўсім ініцыятывам. Пасля гэтага кажа: “Ну добра, спадзяюся, атрымаецца нешта! Бо я ў адміністрацыі, і ў нас там вельмі чакаюць ЯГО сыходу! Бо надакучыў нам усім, проста жах!” “Як так? – пытаюся, — вы ж дзярслужачы, а такі апазіцыянер?! — Ды і навошта чакаць сыходу, лепш набліжаць яго адстаўку, тымі сродкамі, якімі валодаеце асабіста!”.

Яшчэ трохі паразмаўлялі і пайшлі далей, на вялікім пазітыўным уздыме. Бо калі чынавенства пачынае больш-менш адкрыта казаць пра “надакучыў” і “чакаем яго сыходу”…

Зразумела, гэта пакуль адзінкі, але — пачатак, і такія ініцыятывы, як “Народны рэферэндум”, яшчэ больш прымушаюць задумацца кожнага з так званых “дзяржслужачых” пра будучыню сваіх дзяцей і ўнукаў.

Па ўсёй краіне працягваць хадзіць валантэры па кватэрах і спрабуюць “адкрываць” у беларусах прагу да ініцыятыўнасці, да адказнасці.

На жаль, у разліку на 9,5 мільённую Беларусь нас не так шмат. І проста фізічна не можам абыйсці хаця б 30% насельніцтва. Таму запрашаю: далучайцеся да ініцыятывы “Народны рэферэндум”, далучайцеся да будавання будучыні нашай роднай Беларусі!

Наш е-майл: info@zapraudu.info

Наш Facebook: www.facebook.com/Pravdaby

Выбачайце за самацытаванне з сайта «Беларускі партызан».

Юрый Салодкі, кампанія «Гавары праўду»

6 ноября 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі