+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Юры Варонежцаў: «Літоўцы ніколі не пагодзяцца на прапанову Лукашэнкі»

Былы сябра Чарнобыльскай камісіі Вярхоўнага Савету СССР, сябра Рэспубліканскага Савета «Гавары праўду» Юры Варонежцаў камэнтуе выказваньні Аляксандра Лукашэнкі наконт запрашэньня літоўцам далучыцца да будоўлі Беларускай АЭС.

Бясьпечных атамных станцый не бывае ў прынцыпе. І мець у прамой бачнасьці з высокага сталічнага будынка ў добрае надвор’е такі выбухованебясьпечны керагаз, як Беларуская АЭС, яны ня хочуць.

І, наколькі я ведаю, гэта меркаваньне не літоўскага істэблішмэнту, а большасьці літоўцаў.

Я не ўяўляю, што павінна адбыцца, каб нехта ў гэтай краіне пагадзіўся на «выгадную» суседзкую прапанову.

Літоўцы ўжо некалькі гадоў выводзяць сваю Ігналіну зь ліку дзейных (я не памыляюся — АЭС перастае працаваць як крыніца небясьпекі толькі пасьля рэалізацыі праекту «зялёны лужок»).

І яны выдатна ведаюць, колькі гэта каштуе. «Самая танная энэргія» на самой справе — самая дарагая, небясьпечная і брудная. Да таго ж большасьць цывілізаваных разьвітых краін адмаўляюцца ад яе на працягу 10–20–30 гадоў, замяняючы аднаўляльнымі крыніцамі.

Я, шчыра кажучы, зайздрошчу літоўцам у гэтай сытуацыі. Зайздрошчу пасьлядоўнасьці ўраду, які кіруецца здаровым сэнсам, воляй большасьці народу, а ня чымсьці іншым, у маім уяўленьні чыста ірацыянальным.

«Радыё Свабода»

7 июля 2017

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі