+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Юрый Салодкі: На грамадскіх абмеркаваннях галасы лічыць Ярмошына?

3 красавіка, у 17.00, у адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска адбылося пасяджэнне камісіі па правядзенні грамадскіх абмеркаванняў, сябрам якой з’яўляецца актывіст кампаніі «Гавары праўду» Юры Салодкі.

Вось што ён распавёў:

— Не гледзячы на ​​тое, што больш за тры тысячы жыхароў аргументавана і са спасылкай на парушэнні выказаліся супраць рэалізацыі прапанаванага праекта забудовы на вуліцы Цнянскай, адміністрацыя Савецкага раёна г. Мінска склала пратакол з наступным зместам: “лічыць мэтазгоднай праектаванне і будаўніцтва”, хоць і з касметычнымі агаворкамі: «скараціць паверхавасць да сямі паверхаў, добраўпарадкаваць пляцоўку і т.д.»

Абсалютная большасць членаў камісіі прагаласавалі за “мэтазгодна”, і толькі двое выказаліся супраць і напісалі сваё асаблівае меркаванне да пратакола.

Калі члены камісіі, якія непасрэдна зацікаўлены ў праекце (прадстаўнікі забудоўшчыка і камітэта архітэктуры), прагаласавалі “ЗА” яшчэ можна зразумець, але чаму адміністрацыя і дэпутат плююць на меркаванне некалькіх тысяч людзей застаецца не зразумелым. Бо яшчэ месяц таму, дэпутат Мінгарсавета Юрый Чачукевіч, выказваўся катэгарычна супраць будаўніцтва, а на гэты раз, змяніў сваю пазіцыю і стаў на бок забудоўшчыка і адміністрацыі раёна.

Мною былі зададзены пытанні старшыні і іншым членам камісіі: хто вырашыў скараціць паверхоўнасць менавіта ў такой колькасці? Як можна будаваць аб’ект (няхай і са зніжанай павярхоўнасцю) і ў той жа час пабудаваць спартыўную пляцоўку без указання канкрэтнага месца будаўніцтва дадзенай пляцоўкі? У рэшце рэшт, чаму аргументы са спасылкамі на закон трох тысяч грамадзян не былі прынятыя да ўвагі, затое прыняты да увагі інтарэсы забудоўшчыка? Кампетэнтныя адказы ў ходзе пасяджэння камісіі так і не былі атрыманыя.

Мабыць словы генеральнага дырэктара кампаніі-забудоўшчыка Л.І. Хаютціна аб тым, што ён выкарыстае ўсе свае сувязі і зробіць усё, каб праект прынялі, не былі проста словамі. Ды і на пасяджэнні 3 красавік, ён зноў заявіў, што за рэалізацыю праекта выступае асабіста Мікалай Ладуцька, кіраўнік Мінгарвыканкама.

Атрымліваецца, што грамадскія абмеркаванні ператвораныя ў аналаг выбараў у Беларусі. Не важна, што ёсць тысячы подпісаў супраць забудовы і аргументы іх падмацаваныя фактамі і нормамі, а важней тое, што забудоўшчык і кіраўнік Мінгарвыканкама ўжо ўсё вырашылі.

Сітуацыя па вуліцы Заслаўскай, дзе пасля шматлікіх абмеркаванняў раптам у выніку адміністрацыя палічыла што праект “мэтазгодны”. Выпадак на Цнянскай, дзе пасля паўторнага абмеркавання адміністрацыя саступіла меркаванню Ладуцькі, а не інтарэсам грамадзян, паказвае, што нават тая паказушная дэмакратыя, калі грамадзяне маглі ўплываць на рашэнне мясцовых уладаў з дапамогай грамадскіх абмеркаванняў, скончана, так паўнавартасна і не пачаўшыся.

Але мы не здаемся, і ўжо зараз падаем дакументы для правядзення пікетаў, рыхтуем зварот да кіраўніка Мінгарвыканкама, і іншыя органы ўлады. З мэтай звярнуць увагу на некампетэнтнае і несправядлівае рашэнне адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска. І вядома, ніхто не выключае правоў грамадзян на мірны пратэст, калі таго захочуць самі грамадзяне »

Варта адзначыць, што пасяджэнне камісіі праходзіла пад «аховай» супрацоўніка міліцыі, які ад пачатку і да завяршэння сядзеў пад кабінетам. Мабыць ад народнай «любові» хутка будзе не толькі Лукашэнка хавацца за спінамі сотняў ахоўнікаў, але і супрацоўнікі адміністрацыі.

Юрый Салодкі, zapraudu.info

4 апреля 2013

Коментарии

  • Часлаў Віцебскі5 апреля 2013 #

    Вельмі слушныя прапановы гэтага маладога Чалавека — Патрыёта Беларуса Юрася. Гэта — будучыня Нашай Бацькаўшчыны!!! Ж Ы В Е Б Е Л А Р У С Ь!!!

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі