+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

З Днем Незалежнасці, паважаныя!

Сёння – высокі, годны, сапраўды сонечны дзень.

На працягу 5 гадоў у гэты дзень адзначалася дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці. Яно, нагадаю, было абвешчана пад нашай адвечнай беларускай святыняй – бел-чырвона-белым сцягам.

Але зараз дзень гэты, як і сцяг, пазбаўлены дзяржаўнай статуснасці. Больш за тое: сцягу пакуль адмоўлена ў прызнанні быць гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Таму менавіта ў гэты дзень 27 ліпеня мы зноў накіроўваем зварот са змястоўным абгрунтаваннем гістарычнай значнасці сцяга, які падрыхтавала каманда грамадскай ініцыятывы “Арт сядзіба” у Міністэрства культуры. 

Наша прапановы простыя: правесці публічныя дыскусіі на гэтую тэму і прызнаць бел-чырвона-белы сцяг гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

І гэта было б справядліва: да 100 годззя абвяшчэння Беларускай Нараднай Рэспублікі у 2018 годзе бел-чырвона-беламу сцягу, які мае ўжо народнае прызнанне дадаць і прызнанне дзяржаўнае.

З Днем Незалежнасці, паважаныя!

Зварот: 

Просім вас дадаткова разгледзіць калектыўны зварот грамадзянаў Рэспублікі Беларусь аб наданні бел-чырвона-беламу сцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці з улікам дадатковай інфармацыі.
У адпаведнасці з артыкулам 90 пунктам 3. Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры накіроўваем вам факталагічнае абгрунтаванне, якое ўключае дакладнае апісаннне бел-чырвона-белага сцяга, гістарычныя, мастацкія, навуковыя звесткі, падмацаваныя адпаведнымі крыніцамі інфармацыі, а таксама копіі зацверджанага Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь макета сцяга, шматлікія гістарычныя фотаздымкі і малюнкі, якія даюць поўнае ўяўленне аб аб’екце звароту, падрыхтаванае Паўлам Белавусам і камандай грамадскай ініцыятывы «Арт сядзіба» (artsiadziba.by). у 2013 годзе на 25 старонках.

У сувязі з тым, што вашае ведамства на пряцягу 9 год рэрулярна атрымоўвае такія звароты (2008, 2013, 2014, 2016 годы) лічым гэтае пытанне актуальным і дастойным публічнай дыскусіі и станоўчага рашэння. Так сама звяртаем ўвагу на тое, што такое рашэнне па гэтаму пытанню будзе спрыяць паніжэнню канфліктных пытанняў і спрэчак звязаных з тым, што гэтая сімволіка выкарыстовываецца рознымі группамі нашага грамадства. Пэўная частка ўжо прызнае гэты сімвал у першую чаргу як гістарычны ланцуг, які звязвае гісторыю нашай краіны, пачынаючы з Вялікага княства Літоўскага, Жамойцкага і Рускага і заканчваючы сённяшнімі днямі. Гэты сімвал робіць нас адметнымі. Прызнанне бел-чырвона-белага сцяга гістарычнай каштоўнасцю так сама замацуе нашу павагу да мінулага беларусаў і дазволіць нам прадоўжыць фармаванне нашай нацыянальнай ідэнтычнасці аб’яднаўшыся ў агульным разуменні нашай доўгай гісторыі. І дазволіць больш кансалідавацца дзеля упэўненай будучыні незалежнай Беларусі.

З улікам вышэйсказанага просім вас разгледзіць нашыя прапановы:
1. Правесці адкрытае і публічнае паседжанне Навукова-метадычнай рады пры Міністэрстве культуры.
2. Правесці грамадскія слуханні на гэтую тэму пад эгідай міністэрства.
3. Надаць бел-чырвана-беламу сцягу статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Таццяна Караткевіч, www.zapraudu.info

27 июля 2017

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…