+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

За бясплатны праезд студэнтам

У Магілёве “Гавары праўду!” працягвае збор подпісаў за бясплатны праезд студэнтам. Першыя 526 подпісаў ужо высланы кіраўнікам горада і вобласці, 200 подпісаў у стадыі падрыхтоўкі.

Актывіст кампаніі “Гавары праўду!” Аляксей Паўлоўскі адзначае, што магілёўскія студэнты ў параўнанні з мінскімі пастаўлены ў няроўныя ўмовы – першыя плацюць за праезд у грамадскім транспарце па поўнай, а другія ездзюць бясплатна.

– Мы працягваем кампанію па збору подпісаў. У ёй прымаюць удзел студэнты каледжаў і ВНУ. У бліжэйшыя дні мы плануем падключыць да збору подпісаў студэнтаў тых навучальных установаў, дзе яшчэ не было збору подпісаў. Мы падрыхтуем падпісныя лісты і раздадзім іх ініцыятыўным людзям, – гаворыць Аляксей Паўлоўскі.

Тым часам старшыня Магілёўскага гарвыканкама Станіслаў Барадаўка не ведае, што мінскія студэнты ездзюць бясплатна.

– Учора ў мяне атрымалася датэлефанавацца да кіраўніка горада па “Гарачай лініі”. Я запытаў, што ён прадпрымае, каб зрабіць бясплатны праезд для магілёўскіх студэнтаў. Ён сказаў, што нічога не ведае пра мінскіх студэнтаў, а ў нас бясплатным праездам карыстаюцца толькі школьнікі. Я яму сказаў, што ў горадзе з’явілася ініцыятыва па ўвядзенню бясплатнага праезда ў грамадскім транспарце для студэнтаў і што ў бліжэйшы час ён мусіць даць пісьмовы адказ ініцыятарам гэтай кампаніі, – працягвае Аляксей Паўлоўскі.

Ян Праўдалюбаў

Контакты «Говори правду!» в Могилеве

29 сентября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам